Барысаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Барысаўскі раён
Coat of Arms of Barysaŭ, Belarus.png
Flag of Barysaŭ, Belarus.png
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Барысаў
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Насельніцтва (2009) 188 142
Шчыльнасьць 64,1 чал./км²
Плошча 3 тыс. км² (1-е месца)
Месцазнаходжаньне Барысаўскага раёну
Барысаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-17-77
Паштовыя індэксы 222 5хх, 222 1хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, 1809

Бары́саўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 3 тыс. км². Насельніцтва — 192 тыс. чалавек (2008). Адміністрацыйны цэнтар — горад Барысаў.

На ўсходзе мяжуе з Крупскім раёнам, на поўдні — зь Бярэзінскім і Ігуменскім раёнамі, на паўднёвым захадзе — са Смалявіцкім раёнам, на захадзе — з Лагойскім раёнам Менскай вобласьці, на поўначы — зь Віцебскай вобласьцю.

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня раўнінна-ўзгорыстая. Вялікая частка раёну разьмешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Верхнебярэзінскай нізіны, паміж імі з захаду на ўсход працягнулася паласа Менскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 180—220 м, максымальная 260 м.

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя 173 радовішчы торфу, 2 радовішчы пяску і вытворных, 2 радовішчы легкаплаўкіх глінаў.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °С, ліпеня 18,2 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 647 мм Вэгетацыйны пэрыяд парцягваецца 187 дзён.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі Барысаўскага раёну цячэ рака Бярэзіна са сваім прытокам Сха, а таксама рэкі Мужанка, Бобр з прытокам Нача, Гайна, Бродня, Пліса, Рова, на тэрыторыі раёну знаходзіцца возера Пялік.

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лясы (51% тэрыторыі) хваёвыя, яловыя, бярозавыя, вялікія масівы ў паўночнай і заходняй частках раёну. Пад балотамі 13% тэрыторыі. У межах раёну частка Бярэзінскага біясфэрнага запаведніка.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2006 — 43,8 тыс. чалавек.(без Барысава)
  • 2008 — 192 282 чалавек.
  • 2009 — 188 142 чалавек.

Агульная колькасьць насельніцтва Барысаўскага раёну, па дадзеных на 1 студзеня 2009 году, складае 192 282 чалавек, зь іх:

  • гарадзкога — 150 006 чалавек;
  • сельскага — 41 774 чалавека.

Колькасьць населеных пунктаў — 300.

Найбуйнешымі населенымі пунктамі раёну, паводле зьвестак на 1.01.2008 г., зьяўляюцца:

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчваньні льну. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы. Распасюджана агародніцтва.

Прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, паліўнай і харчовай прамысловасьці.

Раён перасякаюць чыгунка і аўтамабільная дарога Менск — Масква, аўтадарогі на Бягомль, Бярэзань, Плешчаніцы.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры: былая вуніяцкая Сьвята-Пакроўскай царква (кан. XVIII ст.) ў в. Барань, касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХІХ ст.) і Сьвята-Ўваскрасенскі сабор (кан. ХІХ ст.) у месьце Барысаў, касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (кан. XVIII ст.) і Сьвята-Міхайлаўская царква (пачатак ХХ ст.) у в. Зембін, Сьвята-Усьпенская царква (канец ХІХ — пачатак ХХ стст.) у в. Сморкі, сядзібна-паркавы комплекс Сьлізьняў (XVIII ст.) у в. Мсьціж, сядзібны будынак (пачатак ХХ ст.) у в. Старабарысаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Борисовский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с ISBN 978—985-11-0384-9

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]