Барыс Парыгін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барыс Парыгін
Борис Дмитриевич Парыгин
Дата нараджэньня 19 чэрвеня 1930(1930-06-19)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 красавіка 2012(2012-04-09)[2] (81 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Філязофскі факультэт Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1948—1953)
Занятак псыхоляг, прафэсар унівэрсытэту, філёзаф, пісьменьнік
Навуковая сфэра філязофія, сацыялёгія, псыхалёгія, сацыяльная псыхалёгія
Месца працы
Вядомы як Аўтар першай манаграфіі па сацыяльнай псыхалёгіі («Сацыяльная псыхалёгія як навука», 1965) і фундамэнтальнага дасьледаваньня «Асновы сацыяльна-псыхалягічнай тэорыі», 1971.
Навуковая ступень доктар філязофскіх навук[d]
Дзеці Alexey Parygin[d]
Узнагароды
ордэн Пашаны
Ганаровы працаўнік вышэйшай прафэсійнай адукацыі Расейскай Фэдэрацыі заслужаны дзяяч навукі Расейскай Фэдэрацыі
Сайт borisparygin.com
Подпіс Выява аўтографу

Барыс Дзьмітрыевіч Парыгін (па-расейску: Борис Дмитриевич Парыгин; 19 чэрвеня 1930, Ленінград — 9 красавіка 2012, Санкт-Пецярбург) — філёзаф, псыхоляг, заснавальнік навуковай сацыяльнай псыхалёгіі ў СССР, які ўнёс значны ўклад у яе сусьветнае разьвіцьцё.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў філязофскі факультэт Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (ЛДУ, 1953). Дысэртацыя — «Сацыяльная псыхалёгія як навука (пытаньні гісторыі, мэтадалёгіі й тэорыі)» (ЛДУ, 1967). Прафэсар, доктар філязофіі. Выкладаў: на філязофскім факультэце Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1953—1957). Узначальваў катэдру філязофіі ў ЛДПІ імя Герцэна, дзе стварыў лябараторыю сацыяльна-псыхалягічных дасьледаваньняў і першы ў СССР факультэт сацыяльнай псыхалёгіі (1968—1976). Кіраваў сэктарам сацыяльна-псыхалягічных праблемаў у Інстытуце сацыяльна-эканамічных праблемаў РАН (1976—1992). Заснаваў і дзесяць гадоў загадваў катэдрай сацыяльнай псыхалёгіі ў Санкт-Пецярбурскім гуманітарным унівэрсытэце прафсаюзаў (СПб ГУП, 1992—2012).

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Барыс Дзьмітрыевіч Парыгін аўтар 10 манаграфіяў і больш за 450 артыкулаў, якія перакладзены на дзясяткі моваў.

  • Социальная психология. Истоки и перспективы / Б. Д. Парыгин. — СПб: СПбГУП, 2010. — 533 стр.
  • Социальная психология (учебное пособие) / Б. Д. Парыгин. — СПб: СПбГУП, 2003. — 616 стр.
  • Основы социально-психологической теории / Б. Д. Парыгин. — М.: Мысль, 1971. — 352 стр.
  • Социальная психология как наука / Б. Д. Парыгин. — Л.: ЛГУ, 1965. — 208 стр.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Социальная психология как наука. 1965.

Барыс Парыгінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #108771040 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Печальное известие - СПбГУП