Баскетбольны саюз Рэспублікі Сэрбскай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Баскетбольны саюз Рэспублікі Сэрбскай (па-сэрбску: Кошаркашки савез Републике Српске) — баскетбольная фэдэрацыя, якая займаецца арганізацыяй клюбных турніраў па баскетболе, кіраваньні баскетбольнымі клюбамі і разьвіцьцём баскетбола на тэрыторыі Рэспублікі Сэрбскай. Супрацоўнічае з Міністэрствам па справах сям'і, моладзі і спорту Рэспублікі Сэрбскай. Паўнапраўны сябра Спартовага саюзу Рэспублікі Сэрбскай, супрацоўнічае з баскетбольным саюзам Сэрбіі. Адрас галоўнага офісу: Баня-Лука, вуліца Драгаміра «драг» Маліч, дом 1.

Турніры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баскетбольны саюз Рэспублікі Сэрбскай кіруе баскетбольнымі клюбамі Рэспублікі Сэрбскай і арганізуе правядзеньне спаборніцтваў па баскетболе ў краіне.

Арганізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На чале саюзу стаіць прэзыдэнт Барыс Спасоевіч. Вышэйшыя органы — Скупшчына і Прэзыдыюм. У самім баскетбольным саюзе дзейнічае Аб’яднаньне баскетбольных трэнераў Рэспублікі Сэрбскай. Кіраўніцтву саюзу падпарадкоўваюцца чатыры баскетбольных камітэты (па рэгіёнах):

  • Баня-Лука
  • Біеліна і Братунац
  • Раманія — Герцагавіна і Білеча
  • Дабой і Мадрыча

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]