Батары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Батары
Báthory
Герб Батараў
Герб Батараў
Краіна паходжаньня: Вугоршчына
Адгалінаваньне роду: Ґуткеледы
Адгалінаваньні ад роду: Батары-Шом'ё, Батары-Сімоліны, Батары-Санісьлёфі, Батары-Эчэды

Батары, таксама Баторыі, Батуры (па-вугорску: Báthory) — вугорскі шляхоцкі род, адгалінаваньне Ґуткеледаў. У Позьнім Сераднявеччы адыгрывалі значную ролю ў Вугорскім каралеўстве, займаючы высокія вайсковыя, адміністратыўныя й касьцёльныя пасады. У раньні Новы час з роду выйшлі шэраг князёў Трансыльваніі й адзін кароль Польшчы й вялікі князь літоўскі.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Батары былі адгалінаваньнем роду Ґуткелед, заснавальнікамі якога былі браты Ґут і Келед, якія за кіраваньнем Пэтэра Урсэоля (10381046) перасялілся ў Вугоршчыну зь Нямеччыны.

Уласна Батары паходзяць ад Андраша Лысага з Ракамэжу, які ў 1250 быў патронам кляштару Сарвар у графстве Сатмар. У 1279 кароль Ласла IV узнагародзіў брата Андраша Ходаша й сыноў Андраша Дзёрдзя (?—1307), Бэнэдэка (?—1321) і Бэрэцка (?—1322) за іхныя вайсковыя заслугі замкам Батар у графстве Сабальч. Батар да таго моманту быў уладаньнем Вайды сына Лянгаша, які ажаніўся са сваячкай Андраша, але не пакінуў нашчадкаў. У 1310 Батар стаў уласнасьцю толькі Бэрэцка пасьля дамоўленасьці таго з пляменьнікам Міхаем і стрыечным братам Відам. Ад таго моманту нашчадкі Брыцыюса пачалі звацца Батары.

Адгалінаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад нашчадкаў Бэрэцка пайшоў шэраг галін роду. Найстарэйшая галіна — Батары-Шом'ё — паходзіць ад сына Янаша, графа Сатмару, першынца Бэрэцка, Лясьлё (?—1373). Лясьлё, граф Сабальчу, ажніўся з Ганнай Медзешы ды атрымаў у пасаг замак Шом’ё. Брат Ласлы Дзёрдзь быў заснавальнікам роду Сімолін (пазьней Батары-Сімоліны). Далейшы падзел адбыўся пры праўнуках Лясьлё: Янаш і Іштван сталі заснавальнікамі роду Батары-Санісьлёфі, Міклаш жа працягнуў лінію Батары-Шом’ё.

Малодшая галіна — Батары-Эчэды — паходзіць ад Лёкёша, малодшага сына Бэрэцка. Лёкёш валодаў землямі ў Сатмары, а пасьля атрымаў ад караля Карая Робэрта яшчэ й Эчэд, дзе збудаваў замак Хршэі. Часам гэтая галіна яшчэ называецца Ньірбатар (Новыя Батары).

Герб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле легенды, адзін зь першых прадстаўнікоў роду Ґуткельдаў Вітус выклікаўся забіць цмока, які пасяліўся ў балотах ля замку Эчэд (насамрэч, збудаваны ў 14 стагодзьдзі) і паляваў на мясцовае насельніцтва. Вітус забіў яго трыма ўдарамі свае дзіды й ува ўзнагароды атрымаў Эчэд. Удзячныя людзі празвалі яго Батар (па-вугорску, мужны, паранаўнай — батур, багатыр) і «animus magnanimus». У 1325 сыны Бэрэцка атрымалі герб зьвязаны з гэтай легендай: тры гарызантальныя зубы цмока, які кусае свой жа хвост.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нешматлікія прадстаўнікі роду сёньня жывуць у Вугоршчыне й Польшчы ды, верагодна, у Нямеччыне й Харватыі. Прозьвішча аднак у іх звычайна зьмененае: замест напісаньня Báthory часам ужываецца Batory (Баторы), Batori ці Batorić (Батарыч).

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

N з роду Ґуткеледаў

  1. сын
    1. Фэліцыян, заснавальнік роду Зэлемэры
    2. Янаш, заснавальнік роду Сальмадзі
    3. Лёкач
      1. Фэліцыян, узгадваецца ў 1310
      2. Янаш, узгадваецца ў 1310
  2. Міклаш
    1. Ходаш, узгадваецца ў 12701291, заснавальнік роду Сакаі
    2. Іштван, узгадваецца ў 1310
    3. Андраш Лысы з Ракамэжу, узгадваецца ў 1250
      1. Дзёрдзь з Энчэнчу, узгадваецца ў 12761307
        1. Янаш (?—1355/1356), ж. — N Дамахідзі
          1. Скалястыка, узгадваецца ў 1356-1371, м. — Іштван Сэпэшы
          2. Ана, узгадваецца ў 1356-1381, м. — Якаб Боґаці
        2. Кляра, узгадваецца ў 1370
        3. Міхай (?—1356/1367)
          1. Пэтэр (?—1367/1369)
          2. Міклаш, узгадваецца ў 1355
          3. Шыман, узгадваецца ў 1355
          4. Каталін, узгадваецца ў 1369
        4. Бэнэдэк дэ Санісьлё, узгадваецца ў 12791321
          1. Поч, узгадваецца ў 1345-1355
          2. Іванха, узгадваецца ў 1371, м. — Тывадар Часар
        5. Бэрэцк Батар, узгадваецца ў 12761320, ж. — N, д. Маргарда Надабі
          1. Андраш (?-1345), біскуп Вялікага Вараду ад 1329
          2. Янаш, узгадваецца ў 13121350, жупан Сатмару
            1. Лясьлё (?-1373/1379), жупан Сабальчу, заснавальнік роду Батары-Шом'ё, ж. — Ана Мэдзешы (узгадваецца 1351—1355)
            2. Дзёрдзь, узгадваецца ў 13501373
              1. Янаш, узгадваецца ў 13771397, ж. — Маргіт Другет
              2. дачка, узгадваецца ў 1373, м. — Міклаш Вардаі (1330-1373)
            3. Іштван, узгадваецца ў 13531366
          3. Лёкёш (?-лістапад 1330, Валахія), заснавальнік роду Батары-Эчэды
          4. Міклаш (Мохуз) (?-1357/1363)
            1. Міклаш (?-каля 1363)
            2. Агнэш, узгадваецца ў 1363-1380
            3. Барбаля, узгадваецца ў 1363, м. — Янаш Пэцёфі з Санты (?-1393/1395)

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Батарысховішча мультымэдыйных матэрыялаў