Баявое атрутнае рэчыва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Атрутныя рэчывы (АР) — таксычныя хімічныя злучэньні, прызначаныя для паражэньня жывой сілы супэрніка.

АР могуць узьдзейнічаць на арганізм праз органы дыханьня, скураныя пакровы і стрававальны гасьцінец. Баявыя ўласьцівасьці (баявая эфэктыўнасьць) АР вызначаюцца іхняй таксычнасьцю (абумоўленай здольнасьцю інгібіраваць фэрмэнты або ўзаемадзейнічаць з рэцэптарамі), фізыка-хімічнымі ўласьцівасцямі (лятучасьць, расчынальнасьць, устойлівасьць да гідролізу і г.д.), здольнасьцю пранікаць праз біябар'еры цеплакроўных і пераадольваць сродкі абароны.

Баявыя атрутныя рэчывы зьяўляюцца асноўным пашкоджваючым элемэнтам хімічнае зброі.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найболей распаўсюджаныя тактычныя і фізыялягічныя клясыфікацыі АР.

Тактычная клясыфікацыя

  1. няўстойлівыя (фасген, сынільная кісьля);
  2. устойлівыя (іпрыт, люізіт, VX);
  3. атрутнадымныя (адамсіт, хлёрацэтафэнон).
  • Па характары ўзьдзеяньня на жывую сілу на:
  1. сьмяротныя (зарын, Іпрыт);
  2. часова выводзячыя асабісты склад са строю (хлёрацэтафэнон, хінуклідыл-3-бэнзылат);
  3. раздражняльныя: (адамсіт, Cs, Cr, хлёрацэтафэнон);
  4. вучэбныя: (хлёрпікрын);
  • Па хуткасьці наступленьня шкоднага эфэкту:
  1. хуткадзейныя – ня маюць пэрыяду ўтоенага дзеяньня (Зарын, заман, VX, AC, Ch, Cs, CR);
  2. павольна дзейсныя – валодаюць пэрыядам утоенага дзеяньня (Іпрыт, Фасген, BZ, люізіт, Адамсіт);

Фізыялягічная клясыфікацыя Паводле фізыялягічнай клясыфікацыі падразьдзяляюцца на:

  1. нэрвова-паралітычныя АР (фосфарарганічныя злучэньні): Зарын, заман, Табун, VX;
  2. агульнаатрутныя АР: сынільная кісьля; хлёрцыян;
  3. скурана-нарыўные АР: Іпрыт, Азотысты іпрыт, люізіт;
  4. АР, якія раздражняюць верхнія дыхальныя шляхі або сцерніты: адамсіт, дыфэнілхлярарсін, дыфэнілцыанарсін;
  5. задушлівыя АР: фасген, дыфасген;
  6. АР, якія раздражняюць абалёнку вачэй або лякрыматоры: хлёрпікрын, хлёрацэтафэнон, дыбэнзаксазэпін, хлёрбэнзальмаляндынітрыл, бромбэнзылцыанід;
  7. псыхахімічныя АР: хінуклідыл-3-бэнзылат.