Баўбляй (музэй)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Баўбляй — першы музэй у Летуве (1812), самы малы музэй у сьвеце, разьмяшчаецца ў вёсцы Біётай (Шылэльскі раён, 7 км да поўначы ад г. Скаўдвіле), з 1962 году «Баўбляй» — філіял шавельскага музэю «Аўшры» (па-летувіску: «Aušros» muziejus), у 1969 годзе абвешчаны помнікам гісторыі рэспубліканскага значэньня.

Пабудаваны ў 1812 годзе Дыянісам Пашкевічам (Дзіёнізас Пошка) зь дзьвюх ацалелых і выдаўблёных частак дуба Баўбліс у якасьці скарбонкі для захоўваньня старажытнасьцяў — прыватнага музэю. У музэі захоўваліся археалягічныя знаходкі, косткі маманта, старажытная зброя, рыцарскія панцыры, нумізматычная калекцыя, бібліятэтка з 200 кніг, партрэты навукоўцаў, філёзафаў, паэтаў. Музэй ад пачатку існаваньня і да сёньняшняга дня наведваюць турысты. Частка збораў музэю загінула падчас Першай сусьветнай вайны. Цяпер над музэям «Баўбляй» узьвялі шкляны купал.