Ябланец (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Баўміт Ябланец»)
Ябланец
Поўная назва Fotbalový Klub Jablonec, a.s.
Заснаваны 1945
Горад Ябланец, Чэхія
Стадыён Стршэльніцы
Умяшчальнасьць: 6108
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022—2023 13 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fkjablonec.cz (чэс.)

«Ябланец» (па-чэску: Jablonec) — чэскі футбольны клюб з гораду Ябланцу. Заснаваны ў 1945 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Чэхіі (1998, 2013). Хатнія матчы ладзіць на стадыёне Стршэльніцы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Не зважаючы на тое, што «Ябланец» быў створаны адразу па Другой сусьветнай вайне, але свой першы сэзон у найвышэйшай лізе Чэхаславаччыны клюб правёў толькі ў сэзоне 1974—1975 гадоў. Тым ня менш, дружына здолела пратрымацца ў элітным дывізіёне толькі два гады, пакінуўшы Першую лігу ў 1976 годзе. Ужо пасьля падзелу краіны на Чэхію і Славаччыну, «Ябланец» перамог у першынстве Другой лігі Чэхіі сэзону 1993—1994 гадоў, чым забясьпечыў прасоўваньне ў Першую лігу[1]. Ужо ў 1996 і 1997 гадах гульцы здабылі бронзавыя мэдалі айчыннага першынства.

У 1997 годзе «Ябланец» дэбютаваў у Кубку УЭФА, дзе ў першым кваліфікацыйным раўндзе двойчы з буйным лікам перагулялі азэрбайджанскі «Карабах», але ў двубоі саступілі швэдзкаму «Эрэбру», пры гэтым два разы згуляўшы зь імі ўнічыю. У тым жа сэзоне клюб стаў пераможцам Кубка Чэхіі, забясьпечыўшы сабе яшчэ адзін сэзон эўрапейскага футболу, але гэтым разам у Кубку ўладальнікаў кубкаў, дзе саступілі кіпрскаму «Апалёну». У 2007 годзе «Ябланец» прасунуўся да фіналу айчыннага кубка, але саступіў у ім праскай «Спарце». У чэмпіянаце ж посьпехам можна лічыць срэбныя мэдалі сэзону 2009—2010 гадоў і бронзавыя ў сэзоне 2010—2011 гадоў. Пры гэтым у апошнім з памянёных сэзонах нападнік «Ябланцу» Давід Лафата з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэскага першынства. У наступным сэзоне Лафата пераўзышоў свой паказьнік, здабыўшы 25 галоў, зноў стаўшы найлепшым у сьпісе галеадораў. У сэзоне 2012—2013 гадоў нападнік зноў стаў найлепшым, але другую палову сэзону ўжо скончыў у праскай «Спарце». У 2015 годзе клюб быў пераназваны ў «Ябланец», пазбавіўшыся ад колішняй назвы «Баўміт». У сэзоне 2017—2018 гадоў клюб ў восьмы раз дакрочыў да фіналу Кубка Чэхіі, але зьведаў паразу ад праскай «Славіі», прагуляўшы зь лікам 1:3. У тым жа сэзоне каманда заняла 3-е месца ў айчынным чэмпіянаце і чарговы раз трапіла ў эўракубкі.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Чэхіі Бр Ян Гануш 1988
2 Сьцяг Калюмбіі Аб Айдэрсан Уртада 1995
3 Сьцяг Чэхіі ПА Томаш Гюбшман (капітан) 1981
4 Сьцяг Сэрбіі Аб Неманья Тэкіяшкі 1997
5 Сьцяг Чэхіі Аб Давід Штэпанэк 1997
6 Сьцяг Чэхіі ПА Філіп Соўчак (ар. Спарта) 2000
8 Сьцяг Чэхіі ПА Давід Гоўска 1993
10 Сьцяг Бурундзі Нап Б’янвэню Канакімана 1999
11 Сьцяг Чэхіі Нап Мацей Напрстэк 2003
12 Сьцяг Чэхіі ПА Давід Ныкрын 2004
14 Сьцяг Чэхіі Аб Даніель Соўчак 1998
17 Сьцяг Чэхіі ПА Мілаш Кратахвіл 1996
19 Сьцяг Чэхіі Нап Ян Храмаста 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Чэхіі ПА Мацей Полідар (ар. Спарта) 1999
22 Сьцяг Чэхіі Аб Якуб Мартынэц 1998
23 Сьцяг Чэхіі Нап Вацлаў Дрхал 1999
24 Сьцяг Чэхіі ПА Домінік Плештыл 1999
25 Сьцяг Славаччыны ПА Сэбастыян Нэбыла (ар. Істра) 2002
28 Сьцяг Чэхіі Бр Вілем Фэндрых 1991
30 Сьцяг Чэхіі Бр Войцех Мышка 2004
33 Сьцяг Камэруну ПА Алексіс Алеге 1996
34 Сьцяг Чэхіі Аб Крыштаф Карбан 2004
37 Сьцяг Чэхіі Нап Матаўш Круліх 2005
40 Сьцяг Чэхіі Бр Альбэрт Котлін 2005
77 Сьцяг Грузіі ПА Вахтанг Чантурышвілі 1993
95 Сьцяг Чэхіі Нап Міхал Чэрняк 2003

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jeřábek, Luboš (2007). «Český a československý fotbal — lexikon osobností a klubů». Prague, Czech Republic: Grada Publishing. — С. 74. — ISBN 978-80-247-1656-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]