Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменьнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «БелАПП»)
Сябры студыі БелАПП. Зьлева направа: стаяць — А. Куляшоў, Ю. Таўбін, А. Якаўлева, Зьм. Астапенка, Я. Сінякоў; сядзяць: П. Скокаў, В. Гобец, Г. Сапрыка

Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменьнікаў (БелАПП) — літаратурнае аб’яднаньне. Створанае ў 1928 годзе пасьля другога расколу (рэарганізацыі) «Маладняку».

БелАПП працягвала літаратурную палеміку, распачатую яшчэ ў часы «Маладняку». Мела расейскую, летувіскую, польскую і жыдоўскую сэкцыі. Існавалі бабруйская, віцебская, гомельская, магілёўская, менская, полацкая і іншыя філіі, якія ў 1930 годзе былі ліквідаваныя — на іх базе створаныя літаратурныя гурткі, студыі пры буйных прадпрыемствах і калгасах. БелАПП спыніла дзейнасьць у 1932 годзе.

Сябрамі аб’яднаньня былі Анатоль Астрэйка, Пятрусь Броўка, Платон Галавач, Юрка Гаўрук, Ільля Гурскі, Алесь Звонак, Аркадзь Куляшоў, Міхась Лынькоў, Барыс Мікуліч, Ян Скрыган, Юлі Таўбін, Валянцін Таўлай, Паўлюк Трус, Станіслаў Шушкевіч ды іншыя.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
  • В. Ю. Броўка. Асаблівасці мастацкага народазнаўства ў позе прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей Беларусі 20–30-х гадоў XX стагоддзя // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. — № 6. — 2009. — С. 78—81.