БелКарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Белкарт»
Выява лягатыпу
Тып Закрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 26 верасьня 1995 (28 гадоў таму)
Заснавальнікі Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвэстбанк
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, вул. Мясьнікова, д. 32
Ключавыя фігуры Аляксандар Сотнікаў (генэральны дырэктар)
Галіна Фінансавыя паслугі
Прадукцыя Аплатная сыстэма
Абарачэньне 8,5 трыльёнаў рублёў (2010)
Матчына кампанія «Банкаўскі працэсінгавы цэнтар»
Аўдытар «Інфармабарона»

«Белкарт» — нацыянальная сыстэма міжбанкаўскіх разьлікаў на аснове плястыкавых картак у Рэспубліцы Беларусь, заснаваная ў 1995 годзе.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праца па стварэньні нацыянальнай аплатнай сыстэмы распачалася ў 1994 року Нацбанкам. Першая фінансавая апэрацыя праведзеная 26 верасьня 1995 Белпрамбудбанкам. У 1997 зарэгістраваны таварны знак сыстэмы «БелКарт». У 2002 ўведзеная магчымасьць аплаты камунальных паслуг у банкаматах удзельнікаў сыстэмы. У 2007 сыстэма ўвайшла ў склад ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтар». У 2008 зьявіліся плястыкавыя карткі «Белкарт-М» з магнітнай палоскай[2].

На 2011 г. абслугоўваньне па картках ажыцьцяўлялі звыш 40 тысячаў банкаматаў, інфакіёскаў і плацежных тэрміналаў 11 банкаў[3]. 1 кастрычніка 2012 г. з 10 млн. выпушчаных у Беларусі картак на БелКарт прыпадала 47,5%[4].

11 жніўня 2022 году «Банкаўскі працэсінгавы цэнтар» і аплатная сыстэма «Белкарт» запусьцілі дадатак бескантактнай аплаты «Белкарт Пэй», які прызначаўся для смартфона. Адпаведную паслугу маглі скарыстаць трымальнікі картак такіх 6 банкаў Беларусі, як «Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк», «Парытэтбанк» і «Рашэньне», «Цэптар Банк» і «БТА Банк». Дадатак працаваў на смартфонах пад апэрацыйнай сыстэмай «Андроід»[5].

Банкі-ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 20 жніўня 2013 г. у склад удзельнікаў аплатнай сеткі ўваходзіла 20 банкаў. На Беларусбанк прыпадала 64% (3,3 млн) выдадзеных картак[6].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]