Белаварская катэдра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белаварская катэдра
па-харвацку: Katedra św. Teresy z Ávili w Bjelovarze
Статус Катэдральны сабор
Тып храм
Месцазнаходжаньне Харватыя
Уладальнік Эпархія Белавар-Крыжэўцы
Пачатак будаўніцтва 1765
Сканчэньне будаўніцтва 1772
Каардынаты 45° пн. ш. 16° у. д. / 45° пн. ш. 16° у. д. / 45; 16Каардынаты: 45° пн. ш. 16° у. д. / 45° пн. ш. 16° у. д. / 45; 16
Белаварская катэдра на мапе Харватыі
Белаварская катэдра
Белаварская катэдра
Белаварская катэдра

Белаварская катэдра, Белаварскі сабор, Сабор Сьвятой Тэрэзы Авільскай па-харвацку: Katedra św. Teresy z Ávili w Bjelovarzeкаталіцкі сабор у горадзе Белавар, Харватыя. Катэдральны сабор эпархіі Белавар-Крыжэўцы, помнік архітэктуры. Атрымаў статус катэдральнага сабору ў 2009 годзе, пасьля стварэньня эпархіі з цэнтрам у Белавары. Да гэтага быў парафіяльным храмам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1756 годзе ў Белавары была пабудавана вялікая крэпасьць ў рамках фартыфікацыйных прац па стварэньню вайсковай граніцы, што выклікала прыток насельніцтва ў горад. У 1761 годзе па запрашэньню адміністрацыі Вайсковай граніцы ў Белавар прыбылі чэскія манахі з ордэна піяраў. Адзіным рэлігійным збудаваньнем ў горадзе была невялікая капліца, таму манахі пастанавілі будаваць вялікі храм, які мог бы зьмясьціць усіх вернікаў. 10 красавіка 1765 году быў закладзены першы камень будучага храма. У 1770 годзе будаўніцтва асноўнай часткі царквы было завершана, 15 кастрычніка 1772 году храм быў асьвечаны ў гонар Сьвятой Тэрэзы Авільскай. Абраньне імя сьвятой Тэрэзы зьвязана з тым, што яна была сьвятой апякункай імпэратрыцы Марыі Тэрэзіі, па загаду якой была ўзьведзена Белаварская крэпасьць. У 1774 годзе было скончана будаўніцтва званіцы над фасадам. Царква пабудавана ў стылі барока.

Землятрус 1880 году пашкодзіў царкву. У 1888 годзе царква была рэканструявана і перабудаваная па праекту архітэктара Германа Боле, у 1896 годзе быў значна абноўлены інтэр’ер храма.

Аж да 1980 году касьцёл быў адзіным храмам у Белавары і ваколіцах, яе парафіянамі былі ўсе жыхары гораду каталіцкага веравызнаньня, у 1980 годзе была пабудавана яшчэ адна царква — сьвятога Антонія Падуанскага.

29 верасьня 1990 году падчас вайны за незалежнасьць калі адбываліся баі паміж ЮНА і харвацкімі сіламі ў царкву патрапіў снарад. Выбух забіў трох жанчын, якія маліліся ў той час у храме, і пашкодзіў будынак. Пасьля заканчэньня вайны царква была адрэстаўраваная, у памяць па загінуўшым кабетам усталявана мэмарыяльная дошка.

5 сьнежня 2009 году папа Бэнэдыкт XVI стварыў эпархію Белавар-Крыжэўцы, царква сьвятой Тэрэзы Авілскай стала катэдральным саборам новай эпархіі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Vinko Gregur. Posveta crkve sv. Ane, Prosvjeta Bjelovar 1993.