Белае возера (Сарочынскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Белае
Панарама возера Белага
Панарама возера Белага
Возера Белае
Краіна Беларусь
Плошча 1,52 км²
Плошча вадазбору 20,5 км²
Максымальная глыбіня 21 м
Найбольшая даўжыня 2,12 км
Найбольшая шырыня 0,93 км
Даўжыня берагавой лініі 6,65 км
Аб’ём вады 6,34 млн м³
Каардынаты 55°6′45″ пн. ш. 28°52′20″ у. д. / 55.1125° пн. ш. 28.87222° у. д. / 55.1125; 28.87222Каардынаты: 55°6′45″ пн. ш. 28°52′20″ у. д. / 55.1125° пн. ш. 28.87222° у. д. / 55.1125; 28.87222
Белае на мапе Беларусі ±
Белае
Белае
Белае
Белае
Белае
Белае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бе́лае (Бе́льскае) — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Белае.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Дзьвіны, у міжрэччы рэк Выдрыцы і Ладасны. Плошча возера Белага складае 1,52 км². Найбольшая глыбіня возера — 21 м. Даўжыня возера — 2,12 км, найбольшая шырыня — 0,93 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,65 км. Аб’ём вады ў возеры складае 6,34 млн м³, плошча вадазбору возера — 20,5 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 6—9 м. На поўначы вышыня схілаў сягае да 16 м. Берагі возреа высокія. На поўначы берагі зьліваюцца з схіламі, на поўдні — сплавінныя.

Мелкаводзьдзе вадаёма спадзістае. Дно возера плоскае, уздоўж берагу пяшчанае.

Возреа зарастае. Шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці складае ад 25 да 100 м.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 60