Белае (Барысаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белае
трансьліт. Bielaje
Першыя згадкі: канец XVIII стагодзьдзя
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Прыгарадны
Вышыня: 200 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 11 чал. (2010)
колькасьць двароў: 7 (2008)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 202136[2]
СААТА: 6208826006
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°23′56″ пн. ш. 28°48′18″ у. д. / 54.39889° пн. ш. 28.805° у. д. / 54.39889; 28.805Каардынаты: 54°23′56″ пн. ш. 28°48′18″ у. д. / 54.39889° пн. ш. 28.805° у. д. / 54.39889; 28.805
Белае на мапе Беларусі ±
Белае
Белае
Белае
Белае
Белае
Белае

Бе́лае[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 4 км на ўсход ад Зачысьця, за 13 км на поўнач ад Лошніцы. 35 км на паўночны ўсход ад Барысава, 106 км ад Менску. Белае ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету. Вёска разьмешчаная на раўніне, з заходняга боку глебы забалочаныя. Да бліжэйшай чыгуначнай станцыі Прыяміна 13 км. Мясцовай аўтамабільнай дарогай зьвязаная зь вёскай Зачысьце, ад якой празь вёску Новае Янчына можна даехаць да шашы БарысаўМаісееўшчына.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядома з канца XVIII стагодзьдзя. У 1800 годзе належала Барысаўскаму касьцёлу, адносілася да Барысаўскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 году мела 8 гаспадарак, адносілася да Зачысцкай воласьці Барысаўскага павету. У 1917 годзе 10 гаспадарак. Ад лютага да лістапада 1918 году акупаваная арміяй Нямеччыны, ад жніўня 1919 году да мая 1920 году — пад уладай Польшчы. 1 студзеня 1919 году ўключаная ў склад новаўтворанай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). У лютым 1919 году перададзеная Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. 31 ліпеня 1920 году вернутая ў склад БССР. 20 жніўня 1924 году ўключаная ў склад Зачысцкага сельскага савету Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі. Ад 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 году ў складзе Менскай акругі, ад 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. Перапіс 1926 году засьведчыў у вёсцы 27 гаспадарак. Падчас Другой Сусьветнай вайны ад 1 ліпеня 1941 году да 29 чэрвеня 1944 году ў акупацыі. У 1988 годзе налічвалася 15 гаспадарак. Згодна з рашэньнем Менскага абласнога Савету дэпутатаў ад 30 сакавіка 2016 году перададзеная ў склад Прыгараднага сельсавету[4].

Пляніроўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пляне складаецца з плаўна выгнутай, амаль мэрыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу[1].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 11 чалавек
  • 2008 год — 14 жыхароў[1]
  • 1999 год — 19 чалавек
  • 1988 год — 36 жыхароў[1]
  • 1960 год — 87 жыхароў[1]
  • 1926 год (перапіс) — 123 жыхары[1]
  • 1917 год — 71 жыхар[1]
  • 1897 год — 56 жыхароў[1]
  • 1800 год — 49 жыхароў[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж з Белае // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 71
  2. ^ Справочник Адресов. Белпошта. Праверана 22 верасьня 2019 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 70
  4. ^ О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 (рас.)