Беларускае грамадзкае аб’яднаньне вэтэранаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускае грамадзкае аб’яднаньне вэтэранаў
Абрэвіятура БГАВ
Дата ўтварэньня 29 кастрычніка 1991 (32 гады таму)
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта Абарона зацікаўленасьцяў вэтэранаў
Штаб-кватэра Менск, вул. Янкі Купалы, д. 21, каб. 102
Сяброўства 2,5 мільёну чалавек (2012)[1]
Старшыня Анатоль Новікаў
Кіроўны орган Рада
Матчына кампанія РКРКППГА
Колішняя назва Арганізацыя вэтэранаў Рэспублікі Беларусь (да 1995 году), Беларуская рэспубліканская арганізацыя вэтэранаў (да 2000 году)

Беларускае грамадзкае аб’яднаньне вэтэранаў — грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ў 1991 годзе[2]. З 2001 году ўдзельнічала ў Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[3]. З 1994 году пасаду старшыні займае Анатоль Новікаў.

Першым старшынёю быў Анатоль Яўгенавіч Андрэеў (1991—1994)[4].

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Задачамі аб’яднаньня ёсьць:

  • паляпшэньне дабрабыту, жыльлёвых умоваў і абслугі вэтэранаў;
  • нагляд за забесьпячэньнем ільготаў і выплатай пэнсіяў;
  • клопат пра помнікі і месцы пахаваньняў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Руслан Туркоў (27 сакавіка 2012) Сёньня 25-ы дзень нараджэньня адзначае Беларускае грамадзкае аб'яднаньне вэтэранаў Грамадзтва. БелтэлерадыёкампаніяПраверана 28 сакавіка 2012 г.
  2. ^ Анатоль Яўгенавіч Андрэеў Ветэранаў Рэспублікі Беларусь Арганізацыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах / Барыс Іванавіч Сачанка. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1994. — Т. 2. — С. 257—258. — 537 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-85700-142-0
  3. ^ За моцную і квітнеючую Беларусь Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 242 (24282) (16 жніўня 2001). Праверана 28 сакавіка 2012 г.
  4. ^ Андрэеў Анатоль Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1996. — Т. 1. — С. 359. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6