Беларуская Вікіпэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лягатып беларускай Вікіпэдыі

Беларуская Вікіпэдыя — у цяперашні момант — два разьдзелы Вікіпэдыі на беларускай мове. Першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы зьявіўся 6 красавіка 2004 году. Першыя артыкулы — 12 жніўня. На сакавік 2007 году ў беларускай Вікіпэдыі было каля 6700 артыкулаў.

17 чэрвеня 2009 году ў беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам створаны 20-тысячны артыкул. Гэта 65-ы па велічыні разьдзел Вікіпэдыі ў сьвеце, зьмяшчае больш за 21 000 артыкулаў (на 20 жніўня 2009 году). На 27 лістапада 2008 году разьдзел займаў 60-ае месца па якасьці артыкулаў.

На дадзены момант беларуская Вікіпэдыя мае 52 896 артыкулаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лягатып беларускага разьдзелу Вікіпэдыі да 30 чэрвеня 2010 году
Асноўны артыкул: Вікіпэдыя:Гісторыя

Беларуская Вікіпэдыя была заснаваная 12 жніўня 2004 году (першая праўка на галоўнай старонцы была зроблена 7 красавіка таго ж году па беларускім часе).[1] Адным зь яе стваральнікаў быў Уладзімер Каткоўскі. Да пачатку 2007 году было напісана 6 000 артыкулаў. 27 сакавіка 2007 году адбыўся перанос існаваўшага разьдзелу беларускай Вікіпэдыі на іншы адрас.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апаратнае забесьпячэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускі разьдзел разам з астатнімі разьдзеламі Вікіпэдыі працуе на сэрвэрным клястары зь некалькіх сот сэрвэраў. Падрабязьней гл. meta:Hardware (анг.).

Праграмнае забесьпячэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выкарыстоўваецца рухавік MediaWiki. Падрабязныя зьвесткі пра вэрсію MediaWiki, якая выкарыстоўваецца, і ўсталяваныя пашырэньні даступныя на старонцы вэрсіі.

Тэматыка артыкулаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на студзень 2009 году, найболей шматлікімі зьяўляюцца артыкулы, прысьвечаныя:

  • Выбітным асобам — больш за 1000
  • Населеным пунктам — больш за 1000

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікам зьяўляецца любы карыстач Інтэрнэту, які зрабіў хоць бы адну праўку ў беларускай Вікіпэдыі.

Удзельнікі беларускай Вікіпэдыі могуць быць зарэгістраванымі карыстачамі або ананімамі. У першым выпадку яны могуць валодаць правамі адміністратара, бюракрата і/або чэк-юзэра.

Асноўны артыкул: Вікіпэдыя:Правы ўдзельнікаў

Ананімы не рэгіструюцца ў праекце, але робяць ананімныя праўкі. Часьцей за ўсё гэта альбо выпадкова трапіўшыя ў Вікіпэдыю, новыя будучыя ўдзельнікі, замежныя ўдзельнікі (якія прастаўляюць інтэрвікі). Ананімныя ўдзельнікі ня могуць загружаць файлы і рэдагаваць паўзаблякаваныя артыкулы. У гісторыі правак запісваецца іх IP-адрас.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі маюць свой нік і аўтарызуюцца, уводзячы свае імя і пароль. Пасьля рэгістрацыі ўдзельнікі маюць права загружаць файлы, пераназываць артыкулы, а празь некалькі дзён рэдагаваць паўзаблякаваныя артыкулы. Сталыя актыўныя ўдзельнікі маюць права ўдзельнічаць у выбарах адміністратараў і бюракратаў.

Адміністратары маюць дадатковыя правы — блякаваньне ўдзельнікаў, выдаленьне артыкулаў, праўка цалкам заблякаваных артыкулаў (поўнае блякаваньне і здыманьне ўсіх відаў блякаваньняў).

Бюракраты могуць пераназываць уліковыя запісы ўдзельнікаў, прысвойваць статус адміністратара і бота. Усе бюракраты зьяўляюцца адначасова і адміністратарамі.

Чэк-юзэры маюць доступ да прыладаў, якія дазваляюць у выпадку неабходнасьці атрымаць доступ да дадатковых дадзеных аб карыстачах. Для выдачы дадзеных правоў ўдзельнікі абавязаныя паведаміць свае рэальныя дадзеныя. Гэтак жа яны абавязваюцца выконваць правілы, і ў выпадку іх парушэньня дадзеныя правы могуць быць адкліканыя.

Геаграфічнае разьмеркаваньне ўдзельнікаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на жнівень 2009 году ўдзельнікі беларускай Вікіпэдыі (па прадстаўленай імі інфармацыі) прадстаўляюць каля 10 краінаў. Большасьць удзельнікаў, вядома, зь Беларусі. Каля 40 удзельнікаў самаідэнтыфікуюцца як удзельнікі зь Менску.

Статыстыка разьмеркаваньня праглядаў па краінах[2][рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вікіпэдыя афіцыйным правапісам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларусь
  
38.2%
Расея
  
9.9%
ЗША
  
5.7%
Нямеччына
  
5.3%
Украіна
  
4.0%
Польшча
  
3.4%
Іншыя
  
33.5%

Вікіпэдыя клясычным правапісам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларусь
  
41.5%
Расея
  
7.2%
ЗША
  
7.0%
Польшча
  
6.8%
Украіна
  
4.6%
Іншыя
  
32.9%

Праблемы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тарашкевіца й наркамаўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьвіцьцё беларускай Вікіпэдыі абцяжарвае расейскамоўнасьць пераважнай большасьці насельніцтва Беларусі, а таксама раўналежнае выкарыстаньне розных варыянтаў беларускай мовы. Адна частка карыстальнікаў ужывае клясычны варыянт правапісу беларускае мовы (тарашкевіцу), а другая — афіцыйны (наркамаўку). Агулам дзьве беларускія Вікіпэдыі маюць толькі 1,7% ад ўсіх праглядаў моўных вэрсій энцыкляпэдыі ў Беларусі, значна адстаючы ад расейскамоўнай (79,2%) і ангельскамоўнай (15,2%).[3]

Суіснаваньне двух правапісаў у межах аднаго праекту не задавальняла прыхільнікаў «наркамаўкі», а таму яны вырашылі аддзяліцца і стварыць асобны праект Вікіпэдыі. Праз пэўны час — у сакавіку 2007 году — беларуская Вікіпэдыя была падзеленая на дзьве — з клясычным і з афіцыйным правапісам, а 26 сакавіка 2007 году згодна з рашэньнем моўнага падкамітэту фундацыі Wikimedia разьдзел Вікіпэдыі клясычным правапісам быў перайменаваны з паддамэна трэцяга ўзроўню «be», які стала займаць Вікіпэдыя афіцыйным правапісам, у «be-x-old», што выклікала скандал у беларускай Вікіпэдыі.

Разьвіцьцё інтэрнэту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі кошт інтэрнэт-паслуг значна вышэй, чым у шматлікіх краінах сьвету.

Паводле праведзенага ў кастрычніку 2008 году дасьледаваньня агенцтва FactumBel (партнэр Gemius у Беларусі) сярод 1504 жыхароў Беларусі ва ўзросьце з 15 да 74 гадоў (асабістае апытаньне па месцы пражываньня) 32,8% апытаных выходзяць у інтэрнэт не радзей, чым раз на месяц. Гэты вынік на 15% вышэйшы за зафіксаваны ў чэрвені. Кожны дзень інтэрнэтам карыстаецца 14% удзельнікаў апытаньня, яшчэ 14% бываюць у інтэрнэце штотыдзень.[4]

Аўтарскае права[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праявай вандалізму можна лічыць і масавую публікацыю інфармацыі, і загрузку выяваў, абароненых аўтарскім правам, хоць у гэтым выпадку вандалізм часам не прызнаецца. Нягледзячы на пэўнасьць (у большасьці выпадкаў) такіх артыкулаў, публікацыя падобных тэкстаў можа прывесьці да юрыдычных праблемаў Вікіпэдыі. Па гэтым чыньніку падобныя артыкулы выдаляюцца, што таксама запавольвае разьвіцьцё Вікіпэдыі.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2011 — прэмія «Люблю Беларусь»[5]
  • Ганаровая адзнака Improvement Awards Ганаровая адзнака Improvement Awards першай ступені за значнае паляпшэньне рэйтынгу ў сьпісе Вікіпэдыяў паводле наяўнасьці і велічыні артыкулаў са сьпісу істотных (1 студзеня 2011)[6]
  • Ганаровая адзнака Improvement Awards Ганаровая адзнака Improvement Awards першай ступені за значнае паляпшэньне рэйтынгу ў сьпісе Вікіпэдыяў паводле наяўнасьці і велічыні артыкулаў са сьпісу істотных (1 сьнежня 2010)[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]