Беларуская асацыяцыя журналістаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Абрэвіятура БАЖ
Дата ўтварэньня 16 верасьня 1995 (18 гадоў таму)
Тып прафэсійнае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта забесьпячэньне свабоды слова
Штабкватэра Менск, пл. Свабоды, д. 17, каб. 304
Сяброўства 1000 журналістаў (2011)
Старшыня Жанна Літвіна
Намесьнікі Андрэй Аляксандраў, Андрэй Бастунец, Аліна Суравец
Сайт www.baj.by

«Беларуская асацыяцыя журналістаў» — грамадзкае аб’яднаньне журналістаў Беларусі. Аб’ядноўвае людзей, якія займаюцца прафэсійнай журналісцкай дзейнасьцю альбо садзейнічаюць яе развіцьцю. Дзейнічае з восені 1995 году. У 1999 і 2006 гадах асацыяцыя прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю. Асноўныя мэты дзейнасьці: абарона правоў журналістаў і прынцыпаў свабоднай і прафэсійнай журналістыкі.

На 19 траўня 2009 г. налічвала 1157 сябраў[1]. Акрамя цэнтральнага офіса ў Менску мае 6 рэгіянальных філіяў.

З 1997 — асацыяваны сябра Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў (IFJ). Арганізацыі-партнэры: «Рэпартэры бязь межаў» (RSF), «Артыкул-19», «Камітэт абароны журналістаў» (CPJ), Эўрапейскі цэнтар журналістыкі (EJC), Летувіскі саюз журналістаў; Швэдзкі інстытут (FOJO), Дацкі саюз журналістаў (DJ), Нарвэскі саюз журналістаў, фонд Фрыдрыха Эбэрта і іншыя.

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Статуту задачамі БАЖ зьяўляюцца:

  • абарона зацікаўленасьцяў сябраў у дзяржаўных установах і міжнародных арганізацыях;
  • забесьпячэньне прафэсійнай дзейнасьці ды павышэньня адукацыі сябраў;
  • стварэньне спрыяльных умоваў дзейнасьці СМІ;
  • супраца з журналісцкімі таварыствамі іншых краінаў.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БАЖ займаецца наступнымі відамі дзейнасьці:

  • асьветніцтва;
  • выдавецкая справа: з 2000 г. БАЖ выдае прафесійны часопіс «Абажур», які выходзіць 1 раз на 3 месяцы накладам 600 асобнікаў, распаўсюджваецца бясплатна;
  • прадстаўленьне сябраў у судах;
  • агляд парушэньняў заканадаўства аб вяшчаньні[2];
  • стварэньне падпарадкаваных установаў і ладжаньне нарадаў ды стажыровак журналістаў;
  • разгляд скаргаў на парушэньне сябрамі прафэсійных абавязкаў;
  • заахвочваньне сябраў за дасягненьні ў журналістыцы: конкурс «Вольнае слова», «За адданасьць прафэсіі»[3], прэмія імя Дзьмітрыя Завадзкага (уручаецца з 2002 году), дыплом імя Ігара Герменчука (з 2005, заснаваны Нарвэскім ПЭН-цэнтрам i Нарвэскім Домам правоў чалавека (Human Rights House) разам з БАЖ), конкурс імя Веранікі Чаркасавай, конкурс філіяў[4] (2008), конкурс «За экалягічны дабрабыт»[5] (2009), конурс на тэмы турэмнага і сьмяротнага пакараньня[6] (2011).
  • заснаваньне СМІ.

Кіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зьезд. Склікаецца прынамсі аднойчы на тры гады. Правамоцны пры ўдзеле больш як паловы абраных прадстаўнікоў. Ухваляе пастановы большасьцю галасоў удзельнікаў. Вызначае кірункі і спосабы дзейнасьці ды абірае склад Рады, Управы, Кантрольна-рэвізійнай камісіі ды Камісіі па этыцы, як і старшыню з намесьнікамі. Зацьвярджае справаздачы аб даходах і выдатках БАЖ. Можа 2/3 галасоў удзельнікаў ухваліць пастанову зьмене Статуту або самароспуску БАЖ.
  • Рада. Склікаецца прынамсі двойчы на год. Правамоцная пры ўдзеле больш як паловы сваіх сябраў. Ухваляе пастановы простаю большасьцю галасоў прысутных. Ладзіць выкананьне пастановаў Зьезду ды вызначае кірункі выкарыстаньня сродкаў БАЖ. Ухваляе ўступленьне ў міжнародныя арганізацыі ды памер сяброўскіх складак. Стварае ды касуе падпарадкаваныя юрыдычныя асобы, як і зацьвярджае іх статуты і кіраўнікоў.
  • Управа. Зьбіраецца прынамсі штомесяц. Ухваляе пастановы простаю большасьцю галасоў ад агульнага складу. Кіруе сродкамі БАЖ ды ўхваляе пастановы аб набыцьці, распараджэньні і адчужэньні маёмасьці. Вядзе прыём сябраў ды ладзіць сувязі з урадам і іншымі ўстановамі. Зьмяняе Статут паводле зьменаў заканадаўства ды ладзіць прававую дапамогу сябрам. Ухваляе ўзоры нутранай дакумэнтацыі й расклад працы супрацоўнікаў.
  • Кантрольна-рэвізійная камісія. Зьбіраецца прынамсі штогод. Ухваляе пастановы 2/3 галасоў ад свайго складу. Наглядае за выкананьнем Статуту й падае ў Раду штогадовыя справаздачы аб захаванасьці маёмасьці БАЖ. Дапамагае рэвізорам суполак БАЖ.

Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]