Беларуская губэрня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуская губэрня з 16 паветаў на мапе 1800 году

Белару́ская губэ́рня — губэрня ў складзе Расейскае імпэрыі, якая існавала ў 1796—1801 гадах.

Калі да ўлады прыйшоў Павал I, ён правёў новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу. 12 сьнежня 1796 году была створаная Беларуская губэрня з цэнтрам у Віцебску, якая складалася з 16 паветаў: Аршанскага, Беліцкага, Веліскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Дынабурскага, Люцынскага, Магілёўскага, Мсьціслаўскага, Невельскага, Полацкага, Рагачоўскага, Себескага, Сеньненскага, Чавускага, Чэрыкаўскага. У яе склад увайшлі землі Полацкага і Магілёўскага намесьніцтваў. Кіраваць такімі вялікімі па памерах губэрнямі было складана, і ў 1801 годзе Аляксандар I правёў новую рэформу. Паводле яе Беларуская губэрня была падзеленая на Магілёўскую і Віцебскую губэрні, якія ўвайшлі ў склад Беларускага генэрал-губэрнатарства.