Беларуская партыя жанчын Надзея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуская партыя жанчын «Надзея»
па-беларуску: Беларуская партыя жанчын «Надзея»
Лідэр партыі Алена Яськова
Дата заснаваньня 1994
Распушчаная 2007
Штаб-кватэра Менск

Беларуская партыя жанчын «Надзея» (БПЖ «Надзея») — палітычная партыя Беларусі. Старшыня — Алена Яськова. Кіравальны орган — Рада.

Мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Правядзеньне ў Рэспубліцы Беларусь рэформаў, накіраваных на падвышэньне жыцьцёвага ўзроўню насельніцтва, пабудова дэмакратычнай, сацыяльнай, прававой дзяржавы, забясьпечвальнага раўнапраўе жанчын у грамадзтве, поўнае выкараненьне іх дыскрымінацыі, прававую ахову інтэрасаў маці і дзіцяці, фармаваньне высокіх маральных асноў сям’і.[1]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваная 28 красавіка 1994 году. Дата рэгістрацыі — 3 чэрвеня 1994 году. Дата перарэгістрацыі — 21 чэрвеня 1999 году.

9 кастрычніка 2007 году пачаўся працэс па ліквідацыі партыі «Надзеі». Іскавую заяву аб ліквідацыі БПЖ падаў Мін'юст Беларусі, спасылаючыся на тое, што «за час сваёй дзейнасьці БПЖ «Надзея» нібыта неаднаразова парушала заканадаўства Беларусі ўласны статут, ня мела юрыдычнага адрасу». У сьнежні 2006 году БПЖ «Надзея», у якасьці сузаснавальніка Саюза палітычных партыяў «Саюз левых партыяў», была адным з арганізатараў правядзеньня за межамі Беларусі ўстаноўчай канфэрэнцыі па стварэньні дадзенага саюзу, чым, на думку Мін’юсту, парушыла дзейнае заканадаўства і свой статут.[2] Міністэрства юстыцыі на судзе прадстаўляў Аляксандар Харытон, судзьдзя — Ігар Мільто.[3] 11 кастрычніка 2007 году рашэньнем Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь Беларуская партыя жанчын «Надзея» ліквідаваная.[4]

Старшыня «Надзеі» Алена Яськова назвала прысуд несправядлівым:

«Справа мела відавочную палітычную афарбоўку. Дзяржава як заўсёды паступіла ў звыклай для сябе ролі. Я лічу, што ліквідацыя партыі цалкам не абгрунтаваная. Нам проста не давалі магчымасьць законна дзейнічаць. Нават за апошні год мы неаднаразова сутыкаліся з адмовамі ў прадстаўленьні памяшканьняў для юрыдычных адрасоў. Зрэшты, чакаць іншага выраку папросту не выпадала».[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]