Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя
па-беларуску: Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя
Лідэр партыі Уладзімер Александровіч
Дата заснаваньня 1994
Распушчаная 4 верасьня 2023
Штаб-кватэра 220000, Менск, вул. Каліноўскага, 77а, корп.Б, пак. 3; тэл. 283-07-50
Саюзьнікі і блёкі Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў
Ідэалёгія прапрэзыдэнцкая
Колькасьць 1463
Дэвіз Здароўе народа - дабрабыт дзяржавы.

Белару́ская сацыя́льна-спарты́ўная па́ртыя (БССП) — палітычная партыя Беларусі. Падтрымлівае прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.

Лідэрам партыі зьяўляецца Ўладзімер Александровіч. Кіруючы орган — Савет.

Мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Садзейнічаньне ўмацаваньню эканамічна разьвітай, сацыяльна арыентаванай, стабільнай дзяржавы праз удасканаленьне грамадзкіх норм; аб’яднаньне прагрэсіўных сілаў Рэспублікі Беларусь для рэалізацыі сацыяльных праграмаў, якія спрыяюць росту духоўнага, культурнага й эканамічнага патэнцыялу беларускага народу; прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблемаў у галіне выхаваньня падрастаючага пакаленьня, прапаганда ідэяў грамадзянскасьці, патрыятызму й здаровага ладу жыцьця; далучэньне грамадзянаў да ўдзелу ў мясцовым самакіраваньні, да рашэньня сацыяльных задачаў, якія стаяць перад грамадзтвам.[1]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаная 6 лістапада 1994 году. Дата рэгістрацыі — 9 сьнежня 1994. Дата перарэгістрацыі — 13 верасьня 1999.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]