Беларуская транскрыпцыя кітайскай мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларуская транскрыпцыя кітайскай мовы (кіт. спрошч. 白俄罗斯式拼音, кіт. падан. 白俄羅斯式拼音, піньінь bái'èluósī shì pīnyīn) — спроба перадаць гукі стандартнае кітайскае мовы (путунхўа ці мандарынская мова) як мага бліжэй да першаўзору з дапамогаю беларускага альфабэту. Мае падставаю расейскамоўную сыстэму Палядыя, з улікам асаблівасьцяў фанэтыкі ды гуказлучэньняў беларускае мовы. У 2009 годзе беларускую кірылічную транскрыпцыю кітайскіх герогліфаў распрацавалі выкладнікі філялягічнага факультэту БДУ на чале з Тацянай Смольскай, якую выдалі ў складзе слоўніка «Кітайска-беларускі бізнэс-дыялёг»[1].

Пачатнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўтлустыя літары вызначаюць перадачу складу беларускім пісьмом, а знакі ў дужках — сымбаль у Міжнародным фанэтычным альфабэце.

Двугубны Зубнагубны Пухірыкавы Адваротнагнуты Пухіркава-паднябенны Мяккападнябенны
Глухі Звонкі Глухі Глухі Звонкі Глухі Звонкі Глухі Глухі
Насавы м [m] н [n]
Выбухны Непрыдыхальны б [p] д [t]1 ґ [k]
Прыдыхальны п [pʰ] т [tʰ]² к [kʰ]
Прытрывальны Непрыдыхальны з [ts] дж [ʈʂ] дзь [tɕ]
Прыдыхальны ц [tsʰ] ч [ʈʂʰ] ць [tɕʰ]
Трывальны ф [f] с [s] ш [ʂ] ж [ʐ~ɻ] сь [ɕ] х [x]
Бочны л [l]
Дасяжны й [j]/[ɥ] ды ў [w]

1 di, dia, dian, diang, diao, die, ding, diu перадаюцца па-беларуску адпаведна як ды, д’я, д’янь, д’ян, д’яў, д’е, дын, д’ю
² ti, tian, tiang, tiao, tie, ting перадаюцца па-беларуску адпаведна як ты, т’янь, т’ян, т’яў, т’е, тын.

Канчатнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канчатнік Асяродак /a/ /ə/
Выглас /i/ /u/ /n/ /ŋ/ /i/ /u/ /n/ /ŋ/
Міжнік [ä]
a
[aɪ̯]
ай
-ай
[ɑʊ̯]
аў
-аў
[än]
ань
-ань
[ɑŋ]
ан
-ан
[ɯ̯ʌ]
э
[eɪ̯]
эй
-эй
[oʊ̯]
оў
-оў
[ən]
энь
-энь
[ɤŋ]
эн
-эн
[ɨ]

/i/ [i̯ä]
я
[i̯ɑʊ̯]
яў
-яў
[i̯ɛn]
янь
-янь
[i̯ɑŋ]
ян
-ян
[i̯ɛ]
е
[i̯oʊ̯]
ёў
-ёў
[in]
інь
-інь
[iŋ]
ін
-ін
[i]
і
-і, -ы
/u/ [u̯ä]
ўа
-ua
[u̯aɪ̯]
ўай
-ўай
[u̯än]
ўань
-ўань
[u̯ɑŋ]
ўан
-ван
[u̯ɔ]
ўо
[u̯eɪ̯]
ўэй
-ўэй
[u̯ən]
ўэнь
-унь
[u̯ɤŋ], [ʊŋ]
ўэн
-ун
[u]
ўу
/y/ [y̯ɛn]
юань
-юань
[y̯œ]
юэ
-юэ
[yn]
юнь
-юнь
[i̯ʊŋ]
юн
-юн
[y]
ю
-юй

Практычныя прыклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 毛澤東 = піньінь Mao Zedong, бел. Маў Зэдун (Мао Цзэдун)
  • 北京 = піньінь Beijing, бел. Бэйдзін (Пэкін)
  • 人民日報 = піньінь Renmin Ribao, бел. Жэньмінь Жыбаў (уплывовая кітайская газэта)
  • 黃河 = піньінь Huang He, бел. Хўанхэ (Хуанхэ)
  • 蔣介石 = піньінь Jiang Jieshi, бел. Дзян Дзешы (Чан Кайшы, паводле паўночнае вымовы)
  • 白俄羅斯 = піньінь Baeiluosi, бел. Баэйлосы (Беларусь)
  • 天安門廣場 = піньінь Tian’anmen Guangchang, бел. Т’яньаньмэнь Ґўанчан (Плошча Цяньаньмэнь)
  • 孔子 = піньінь Kongzi, бел. Кунзы (Канфуцый)
  • 中華人民共和國 = піньінь Zhonghua Renmin Gongheguo, бел. Джунхўа Жэньмінь Ґунхэґо (Кітайская народная рэспубліка)
  • 三國演義 = піньінь Sanguo Yanyi, бел. Саньґо Яньі («Тры дзяржавы», клясычны кітайскі раман)
  • 紅樓夢 = піньінь Hongloumeng, бел. Хунлоўмэн («Сон у чырвоным цераме», клясычны кітайскі раман)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тацяна Смольская. Кітайска-беларускі бізнэс-дыялёг = Кітайска-беларускі бізнес-дыялог. — Менск: Выд. цэнтар БДУ, 2009. — 280 с. — 1000 ас.