Беларуска-мангольскія дачыненьні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуска-мангольскія дачыненьні

Беларусь

Манголія
Дыпляматычныя місіі
Амбасада Беларусі
ў Манголіі
Консульскае агенцтва
Манголіі ў Беларусі
Амбасадары
Амбасадар
Станіслаў Чапурны
Консульскі агент
Саном Цогоо[1]

Белару́ска-манго́льскія дачыне́ньні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Манголіі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 студзеня 1992 году ўрады Беларусі і Манголіі ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні падчас візыту старшыні ўраду Беларусі Вячаслава Кебіча ў Манголію. Першым амбасадарам Манголіі ў Беларусі па сумяшчальніцтве стаў Н.Мішыгдорж, які займаў пасаду да 1994 году. У красавіку 1996 году міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Сянько наведаў Манголію. У траўні 2001 году міністар замежных справаў Манголіі Лувсангійн Эрдэнэчулуўн(en) наведаў Беларусь. У лістападзе 2004 году консульства Манголіі адкрылі ў Берасьці, адкуль у 2012 годзе перанесьлі ў Менск. 9 кастрычніка 1998 году першым амбасадарам Беларусі ў Манголіі па сумяшчальніцтве стаў Вячаслаў Кузьняцоў. 3—5 верасьня 2013 году старшыня ўраду Беларусі Міхаіл Мясьніковіч упершыню наведаў Манголію, дзе сустрэўся з прэзыдэнтам Цахіягійнам Элбэгдоржам і старшынём ураду Норавынам Алтанхуягам[2]. 30 чэрвеня 2014 году Амбасаду Беларусі адкрылі ў Манголіі. 6 жніўня 2014 году 1-м амбасадарам Беларусі стаў Станіслаў Чапурны(be).

У 2017 годзе таваразварот Беларусі і Манголіі вырас на 37% да $13,6 млн. Аснову таваразвароту склаў вываз беларускіх тавараў: кар’ерных самазвалаў «БелАЗ» (Жодзіна), ліфтоў «Магілёўліфтмаш», збожжа, трактароў «Менскага трактарнага заводу» і лекаў[3].

Беларускія амбасадары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дыпляматычныя місіі ў Беларусі // Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 11 кастрычніка 2018 г.
  2. ^ Эканамічныя кантакты і праекты // Зьвязда : газэта. — 5 верасьня 2013. — № 166 (27531). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Аб гандлёва-гаспадарчай супрацы (рас.) // Амбасада Рэспублікі Беларусь у Манголіі, 2018 г. Праверана 11 кастрычніка 2018 г.
  4. ^ Перастаноўкі ў мясцовай вэртыкалі, новыя паслы і гендырэктар «Белфармацыі» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 18 чэрвеня 2021 г. Праверана 18 чэрвеня 2021 г.