Беларускі Хэльсынскі камітэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Беларускі Хэльсынскі камітэт
Абрэвіятура БХК
Дэвіз Абараняем правы чалавека з 1995 года
Дата ўтварэньня 1 лістапада 1995 (18 гадоў таму)
Тып Праваабарончае
Юрыдычны статус Грамадзкае аб’яднаньне
Мэта Прыцягненьне ўвагі да парушэньня правоў чалавека
Штабкватэра Менск, вул. К.Лібкнехта, д. 68, п. 1201
Дзейнічае ў рэгіёнах Ва ўсіх, акрамя Гомельскай вобласьці
Сяброўства Міжнародны Хэльсынскі саюз па правах чалавека
Старшыня Алег Гулак
Матчына кампанія Беларускі ПЭН-цэнтар
Сайт www.belhelcom.org

Белару́скі Хэ́льсынскі камітэ́т (БХК) — дабравольная, незалежная і непалітычная грамадзкая арганізацыя, адзіная на цяперашні момант зарэгістраваная недзяржаўная праваабарончая арганізацыя, заснаваная паводле пастановы кангрэса Беларускага ПЭН-цэнтра ад 2 верасьня 1995 году[1]. Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі ў лістападзе 1995 году. Мэта арганізацыі — абарона правоў чалавека ў Беларусі згодна з Хэльсынскімі пагадненьнямі.

Арганізацыя ўціскаецца ўрадам. Да прыкладу, штраф памерам $73 000 за нібыта нявыплачаныя падаткі ад грашовых сродкаў, перададзеных Эўразьвязам па праграме TACIS (2003, скасавана Вярхоўным Судом у 2004 годзе) і крымінальныя працэсы супраць службоўцаў арганізацыі.

У выніку ад'езду ў ЗША 1-ай старшыні Тацяны Процькі з 11 траўня 2008 г. пасаду старшыні займае Алег Гулак[2].

Прадстаўніцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БХК мае прадстаўніцтвы ў Баранавічах (Берасьцейская вобласьць), Бабруйску (Магілёўская вобласьць), Маладэчна (Менская вобласьць), Оршы (Віцебская вобласьць), Салігорску (Менская вобл.) і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Гомеля.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пастанова Другога міжнароднага кангрэса Беларускага ПЭН-цэнтра «Аб заснаванні Беларускага Хельсінскага камітэта» // Другі міжнародны кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры «Незалежная прэса: свабода і незалежнасць» / Лідзія Масьцерава. — Менск: Тэхналёгія, 1996. — С. 275. — 558 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6234-05-0
  2. ^ Зьміцер Панкавец (12 траўня 2008) Алег Гулак узначаліў БХК. Наша НіваПраверана 28 верасьня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]