Беларускі арабскі альфабэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Белару́скі ара́бскі альфабэ́т створаны ў XVI стагодзьдзі як сродак запісу беларускай мовы з дапамогай арабскай пісьменнасьці. Ён складаецца з дваццаці васьмі графэм, зь некаторымі адрозьненьнямі ад звычайнага арабскага альфабэту:

  • Для гукаў «ж», «ч» і «п», якія адсутнічаюць у арабскай мове, выкарыстоўваліся цюрска-пэрсыдзкія графэмы


پ چ ژ


  • Для пазначэньня мяккіх гукаў «дз» і «ц» былі створаныя новыя графэмы

Letter dal with three dots.png і Letter sad with three dots.png

  • Для гуку «ў» не было створана асобнай графэмы, ён запісваўся гэтак жа, як і «у»:
و
 

Беларускі арабскі альфабэт выкарыстоўваўся літоўскімі татарамі, якія жылі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. На працягу XIVXVI стагодзьдзяў яны перасталі карыстацца ўласнай мовай і пачалі карыстацца літоўскай (старабеларускай), але запісанай арабскімі літарамі. Вядомая спадчына гэтай традыцыі пісьменнасьці — гэта беларускія кнігі-кітабы. Існавалі і польскія тэксты, запісаныя арабскім пісьмом. Мяркуецца, яны зьявіліся не раней за XVII ст.

Табліца адпаведнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кірыліца Лацінскі Арабскі
Б, б B, b ب
Ц, ц C, c
Ч, ч Č, č چ
Х, х CH, ch ح
Д, д D, d د
ДЖ, дж DŽ, dž ج
Ф, ф F, f ف
Ґ, ґ G, g غ
Г, г H, h ه
Й, й J, j ى
К, к K, k ق
Л, л Ł, ł ل
М, м M, m م
Н, н N, n ن
П, п P, p پ
Р, р R, r ر
С, с S, s ص
Ш, ш Š, š ش
Т, т T, t ط
Ў, ў Ŭ, ŭ و
В, в V, v و
З, з Z, z ض
Ж, ж Ž, ž ژ
ЦЬ, ць Ć, ć س
ДЗЬ, дзь DŹ, dź
ЛЬ, ль L, l ل
НЬ, нь Ń, ń ن
СЬ, сь Ś, ś ث
ЗЬ, зь Ź, ź ز
ТЬ, ть[1] TJ, tj ت
КЬ, кь[1] KJ, kj ك
' - ع
Ь, ь - -

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Д-р Ян Станкевіч. Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. [Адбітка з гадавіка Беларускага Навуковага Таварыства, кн. I.] — Вільня : Друкарня Я. Левіна, 1933 ; Менск : Беларускае коопэрацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1991 [факсімільн.]. — 3-е выд.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]