Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Дэвіз па-лацінску: Arte et humanitate, labore et scientia
Дэвіз па-беларуску Мастацтвам і чалавечнасьцю, працай і веданьнем
Заснаваны 1930
Тып урадавы
Рэктар Анатоль Сікорскі
Факультэтаў 8
Колькасьць пэрсаналу 888
Колькасьць студэнтаў 6513
Колькасьць асьпірантаў 68
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°51′41″ пн. ш. 27°29′7″ у. д. / 53.86139° пн. ш. 27.48528° у. д. / 53.86139; 27.48528Каардынаты: 53°51′41″ пн. ш. 27°29′7″ у. д. / 53.86139° пн. ш. 27.48528° у. д. / 53.86139; 27.48528
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Беларускі мэдычны інстытут (да сакавіка 1947 г.), Менскі мэдычны інстытут (да 2001 г.)
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.bsmu.by
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт на мапе Беларусі
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт

Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (БДМУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Менску ў галіне мэдыцыны, заснаваная ў 1930 годзе на аснове вылучанага са складу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту мэдычнага факультэту (створаны адначасна з БДУ ў 1921)[1]. Навучаньне толькі дзённае. Асьпірантура з 1926 году, дактарантура з 1998-га. Мае навукова-дасьледніцкую лябараторыю(be), што ўлучае 10 праблемных: 1) біяхімічных мэтадаў дасьледаваньняў, 2) гема- і лімфасорбцыі, 3) дэрматалёгіі(be) ды вэнэралёгіі(en), 4) імунахімічных(be) і радыёізатопных мэтадаў дасьледаваньняў, 5) інфармацыйна-кампутарных тэхналёгіяў, 6) калягенозаў, 7) нутрылякарневых інфэкцыяў, 8) псыханэўрахірургіі, 9) псыхічных разладаў насельніцтва Беларусі ад Чарнобыльскай аварыі, 10) экспэрымэнтальнай мэдыцыны, фармакалёгіі і таксікалёгіі(be). Бібліятэка налічвае звыш мільёна асобнікаў[2].

Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унівэрсытэт мае 8 факультэтаў, у тым ліку замежных навучэнцаў ды прафарыентацыі й даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі, 67 катэдраў, рыхтуе адмыслоўцаў па 40 спэцыяльнасьцях.

Факультэт Год заснаваньня Разьмяшчэньне Спэцыяльнасьцяў Катэдраў
Ваенна-мэдычны 1995 зав. Асаналіева, д. 5 5 4
Лячэбны 1921 Галоўны корпус 11 20
Мэдыка-прафіляктычны 1964 Галоўны корпус 5 9
Пэдыятрычны 1964 Галоўны корпус 12 13
Стаматалягічны 1960 Галоўны корпус 6 14
Фармацэўтычны 2011 Галоўны корпус 1 3

Рэктары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Міхаіл Кроль (1930—1932)
  2. Міхаіл Багдановіч (1932—1934)
  3. Кандрат Манахаў (1934—1937)
  4. Файвэль Шульц (1937—1941)
  5. Захар Магілёўчык (1941—1953)
  6. Іван Стальмашонак (1953—1961)
  7. Аляксандар Ключароў (1961—1986)
  8. Аляксей Кубарко (1986—1997)
  9. Павал Беспальчук (1997—2009)
  10. Анатоль Сікорскі (з 2009-га)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (Менск) // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі Праверана 25 лютага 2013 г.
  2. ^ Сяргей Дзянісаў Мінскі медыцынскі інстытут // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2000. — Т. 10. — С. 445. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9