Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Беларускі тэхналягічны ўнівэрсытэт
Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт
Заснаваны 21 чэрвеня 1930 (83 гады таму)
Тып урадавы
Рэктар Іван Жарскі
Факультэтаў 10
Колькасьць студэнтаў 13 тысячаў
Колькасьць асьпірантаў 130
Месцазнаходжаньне
Горад Менск, Гомель (да 1946 г.)
Краіна Беларусь
Былыя назвы Лясны інстытут (да 1934 г.), Беларускі лесатэхнічны інстытут (да 15 чэрвеня 1961 г.)
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт bstu.unibel.by

Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт (БДТУ) — адна з буйных і старэйшых вышэйшых навучальных установаў Рэспублікі Беларусь.

Тут рыхтуюць высокакваліфікаваныя інжынэрныя кадры па наступных напрамках: лясной справе і выкарыстаньні лясных рэсурсаў; хімічных тэхналёгіях і біятэхналёгіі; спэцыялізаванай тэхніцы; машынах і абсталяваньні; аўтаматызаваных сыстэмах кіраваньня; машынабудаваньні, мэтралёгіі, стандартызацыі і сэртыфікацыі; паліграфіі, эканоміцы; энэргетыцы; прафэсійным навучаньні. Як базавая вышэйшая навучальная ўстанова ўнівэрсытэт вызначае разьвіцьцё лясной, хіміка-тэхналягічнай і экалягічнай адукацыі ў краіне.

У структуру ўнівэрсытэта ўваходзяць 10 факультэтаў, 47 катэдраў, 5 філіялаў катэдраў, 5 вучэбна-навукова-вытворчых комплексаў, дзе навучаюцца каля 11 000 студэнтаў, 185 дактарантаў і асьпірантаў. Штогод праходзяць павышэньне кваліфікацыі больш за 400 спэцыялістаў розных галін вытворчасьці. Адначасова з падрыхтоўкай інжынэрных кадраў па 27 спэцыяльнасцях і 54 спэцыялізацыях ва ўнівэрсытэце праводзіцца падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі праз магістратуру, асьпірантуру і дактарантуру.

Ва ўнівэрсытэце сфармавана 14 навукова-пэдагагічных школаў, створаныя і дзейнічаюць 6 саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысэртацый, на якія прадстаўляюцца да абароны штогод 3-5 доктарскіх і 30-35 кандыдацкіх прац.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэктарам БДТУ зьяўляецца Іван Жарскі

Факультэты і катэдры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Лесагаспадарчы факультэт
  2. Факультэт тэхналёгіі і тэхнікі лясной прамысловасьці
    • Катэдра транспарту леса
    • Катэдра лясных машын і тэхналёгіі лесанарыхтовак
    • Катэдра тэхналёгіі клееных матэрыялаў і пліт
    • Катэдра тэхналёгіі дрэваапрацоўчых вытворчасьцяў
    • Катэдра дрэваапрацоўчых станкоў і інструмэнтаў
    • Катэдра энэргазахоўваньня, гідраўлікі і тэплатэхнікі
    • Катэдра мэханікі матэрыялаў і канструкцый
    • Катэдра матэрыялаведзеньня і тэхналёгіі мэталаў
    • Катэдра дэталяў машын і пад'ёмна-транспартных прылад
    • Катэдра інжынэрнай графікі
  3. Факультэт тэхналёгіі арганічных рэчываў
    • Катэдра арганічнай хіміі
    • Катэдра нафтахімічнага сынтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў
    • Катэдра хімічнай перапрацоўкі драўніны
    • Катэдра біятэхналёгіі і біяэкалёгіі
    • Катэдра фізыка-хімічных мэтадаў сэртыфікацыі прадукцыі
    • Катэдра аналітычнай хіміі
    • Катэдра бясьпекі жыцьцядзейнасьці
    • Катэдра фізыкі
    • Катэдра замежных моў
  4. Факультэт хімічнай тэхналёгіі і тэхнікі
    • Катэдра тэхналёгіі неарганічных рэчаў і агульнай хімічнай тэхналёгіі
    • Катэдра хіміі, тэхналёгіі электрахімічных вытворчасьцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі
    • Катэдра машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасьцей
    • Катэдра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасьцей
    • Катэдра агульнай і неарганічнай хіміі
    • Катэдра тэхналёгіі шкла і керамікі
    • Катэдра хімічнай тэхналёгіі вяжучых матэрыялаў
    • Катэдра фізычнай і калоіднай хіміі
    • Катэдра тэарэтычнай мэханікі
    • Катэдра прамысловай экалёгіі
    • Катэдра аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і электратэхнікі
  5. Інжынэрна-эканамічны факультэт
    • Катэдра эканамічнай тэорыі і маркетынга
    • Катэдра мэнэджмента і эканомікі прыродакарыстаньня
    • Катэдра эканомікі і кіраваньня на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу
    • Катэдра статыстыкі, бугалтарскага уліку, аналізу і аўдыту
    • Катэдра вышэйшай матэматыкі
    • Катэдра фізычнага выхаваньня і спорту
  6. Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі
    • Катэдра інфамацыйных сыстэм і тэхналёгіяў
    • Катэдра беларускай мовы
    • Катэдра паліграфічных вытворчасьцей
    • Катэдра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналёгіяў
    • Катэдра паліграфічнага абсталяваньня і сродкаў апрацоўкі інфармацыі
  7. Агульнаўнівэрсытэцкія катэдры
    • Катэдра філязофіі і права
    • Катэдра гісторыі Беларусі і паліталёгіі
  8. Завочны факультэт
  9. Факультэт павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
  10. Факультэт грамадзкіх прафэсій
  11. Факультэт перадунівэрсытэцкай падрыхтоўкі
  12. Дэканат па працы з замежнымі студэнтамі

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]