Беларускі жаночы камітэт у Вікторыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларускі жаночы камітэт у Вікторыі арганізаваны 10 верасьня 1972 г. у Мэльбурне (Вікторыя) з ініцыятывы Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі.

Галоўныя кірункі дзейнасьці былі зьвязаны з арганізацыяй нацыянальных мерапрыемстваў (падрыхтоўка залі і пачастунку), апекай над хворымі ўдзельнікамі беларускай грамады, наладжваньнем забаваў, вечарынаў. Камітэт зьбіраў ахвяраваньні на дабрачынныя справы, меў уласную касу. Спыніў сваю дзейнасьць з прычыны сталага ўзросту ўдзельніц у 2000 годзе. Грашовыя сродкі, што былі на той момант на рахунку арганізацыі, перададзены ў Фэдэральную раду беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі.

Старшыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І. Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С. 447 — 448. — ISBN 985-6730-79-1.