Беларускі работнік (1943)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі работнік
Тып газэта
Краіна Нямеччына
Рэгіён м. Бэрлін
Галоўны рэдактар Вітаўт Тумаш,
Станіслаў Грынкевіч[1]
Заснаваная 1943
Закрытая 1944
Палітыка агляды міжнароднага жыцьця, зьвесткі пра дзейнасьць беларускіх нацыянальных арганізацыяў, навукова-папулярныя матэрыялы, вершаваныя і празаічныя творы беларускіх аўтараў.
Мова беларуская
Штаб-кватэра
Пэрыядычнасьць штотыдзень

"Беларускі работнік", штотыднёвая газэта для беларусаў-"остарбайтэраў". Выдавалася на беларускай мове ў Бэрліне (пач. 1943 — сяр. 1944) пад кантролем нямецкіх уладаў.

Выйшла ня менш за 41 нумар. Друкаваў агляды міжнароднага жыцьця, зьвесткі пра дзейнасьць беларускіх нацыянальных арганізацыяў у Нямеччыне, навукова-папулярныя матэрыялы, вершаваныя і празаічныя творы беларускіх аўтараў (сярод іх М. Сяднёў). Рэдактары Вітаўт Тумаш, Станіслаў Грынкевіч.[2]

У 1944 годзе М. Сяднёў разам з Х. Ільляшэвічам ад'язджае ў Варшаву (яго бацька і сястра засталіся ў Бацечках, дзе рабілі на зямлі ксяндза, а, затым вярнуліся дамоў у БССР), а, затым, у Бэрлін. Там М. Сяднёў робіць у газэце «Беларускі работнік». Савецкае войска наступае на Бэрлін. М. Сяднёў і Х. Ільляшэвіч едзе ў Прагу да Л. Геніюш[3]. Аднак, недзе, праз месяц, М. Сяднёў і Х. Ільляшэвіч едуць далей у Нямеччыну . У Баварыі яны засталіся ў амэрыканскае зоне акупацыі. М. Сяднёў асеў у месьце Рэгенсбуркг[4][5]. «Я заплюшчыў вочы на ўсё тое, што магло параніць маю душу. Я засланяўся прыгожым»[6]. і рабіў у пана на зямлі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ЭнГістБел, Т.1 с.452 Жумар С. У.
  2. ^ ЭнГістБел, Т.1 с.452 Жумар С. У.
  3. ^  Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 97. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
  4. ^  Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 94—95. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
  5. ^  Сяднёў, Масей Масеева кніга. Успаміны, старонкі дзённіка, эсэ. — Менск: 1994. — С. 280.
  6. ^  Сяднёў, Масей Масеева кніга. Успаміны, старонкі дзённіка, эсэ. — Менск: 1994. — С. 281, 282.