Беларускі фонд культуры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі фонд культуры
Абрэвіятура БФК
Дата ўтварэньня 1987
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта разьвіцьцё беларускай культуры
Штаб-кватэра Менск, вул. Траецкая набярэжная, д. 6, 3-і паверх
Старшыня Тадэуш Стружэцкі
Адказны сакратар Алесь Сачанка
Кіроўны орган Рада
Матчына кампанія Канфэдэрацыя творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь
Зьвязаныя кампаніі «Краязнаўчая газэта»
Сайт www.bfk.by

Беларускі фонд культуры (БФК) — беларуская грамадзкая арганізацыя, заснаваная ў 1987 годзе, мэтай якой зьяўляецца падтрымка разьвіцьця беларускай культуры. Першым старшынём быў народны пісьменьнік Беларусі Іван Чыгрынаў (да 1996 году). Другі старшыня — Уладзімер Гілеп (ад 1996 па сакавік 2018 г.).

Кіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рада. Абіраецца на 5 гадоў. Зьбіраецца штогод. Абірае Выканаўчы камітэт на чале са старшынём.
  • Выканаўчы камітэт. Пасаду старшыні займае Тадэвуш Стружэцкі.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БФК распрацавана і ажыцьцяўляецца доўгатэрміновая праграма «Спадчына» мэтаю якой зьяўляецца падтрымка высілкаў па захаваньні гісторыка-культурнай спадчыны. Формамі яе рэалізацыі ёсьць выставы твораў народных майстроў, фальклёрныя сьвяты.

Таксама БФК рэалізуе наступныя праграмы: «Вяртаньне і захаваньне нацыянальных культурных каштоўнасьцяў», «Адраджэньне нацыянальнай культуры малых гарадоў і мястэчкаў», «Славутыя імёны Айчыны».

Фонд займаецца выдавецкай дзейнасьцю, у тым ліку з красавіка 2003 году выдае тыднёвік «Краязнаўчая газэта» (галоўны рэдактар Уладзімер Гілеп).

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Задачамі фонду ёсьць:

  • выкарыстаньне творчых намаганьняў і матэрыяльных магчымасьцяў насельніцтва ў культурным будаўніцтве;
  • маральная, матэрыяльная і прававая падтрымка памнажэньня культурнай спадчыны, захаваньня і выкарыстаньня народных традыцыяў, разьвіцьцю краязнаўства, прафэсійнай і аматарскай творчасьці;
  • дапамога творчасьці моладзі;
  • адшуканьне за мяжой і вяртаньне ў краіну твораў мастацтва, архіўных матэрыялаў, помнікаў гісторыі і культуры;
  • разьвіцьцё міжнародных сувязяў і абменаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Несцярчук, Леанід. Гісторыя дзейнасці грамадскіх арганізацый Беларусі па ахове помнікаў//Каштоўнасці мінуўшчыны 8 — Мінск, 2005