Беларускі індустрыяльны банк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі індустрыяльны банк
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1991
Краіна
Разьмяшчэньне Беларусь
Галіна банкаўская
Прадукцыя банкаўскія паслугі

Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Белару́скі індустрыя́льны банк» — колішні камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, заснаваны ў 1991 року. У 2010 увайшоў у склад «Тэхнабанку».

Рэквізыты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

S.W.I.F.T. — BEIN BY 22. МФА — 153001725. АДР — 100195493. УНП — 100195493[1].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўны офіс разьмяшчаўся па адрасе 220004, Менск, вул. Мельнікайтэ, 8[1].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 кастрычніка 1991 року[2] зарэгістраванае ТАА «Камэрцыйны банк прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь „Прафбанк“». Заснавальнікамі сталі 52 прафарганізацыі[3].

У 1995 банк рэарганізаваны ў АКБ «Прафбанк», у 1999 — у АКБ «Беларускі індустрыяльны банк». З кастрычніка 1999 — ААТ «Беларускі індустрыяльны банк».

12 сакавіка 2003 году Кіраўніцтва Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла Пастанову аб адкліканьні ў «Беларускага індустрыяльнага банка» з 20 сакавіка 2003 году дазволу на прыцягненьне ва ўклады сродкаў фізычных асобаў у сувязі зь невыкананьнем эканамічнага нарматыву ўласнага капіталу, які складаў 10 мільёнаў эўра[4]. 31 траўня 2010 року[2] Беларускі індустрыяльны банк далучыўся да «Тэхнабанку»[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Апісаньне банку «Беларускі індустрыяльны банк ААТ» (рас.) Банкі РБ. Бизнес.Online. Праверана 13 жніўня 2013 г.
  2. ^ а б Сведения о реорганизованных банках на территории Республики Беларусь по состоянию на 13.08.2013 г. (рас.) Банкаўская сыстэма. Нацыянальны банк Рэспублікі БеларусьПраверана 13 жніўня 2013 г.
  3. ^ Глеб Хмяльніцкі. Бітва за ўласнасьць ФПБ // Наша Ніва. — 20 верасьня 2002. — № 35 (297).
  4. ^ Ігар Грышын. Чатыры банкі пазбаўленыя ліцэнзіі на прыцягненьне ва ўклады сродкаў грамадзян // Зьвязда : газэта. — 14 сакавіка 2003. — № 63-64 (24747-24748). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Аляксей Арэшка. (2 чэрвеня 2010) Нацбанк зарэгістраваў далучэнне ААТ «Беларускі індустрыяльны банк» да ААТ «Тэхнабанк» Эканоміка. БелаПАНПраверана 13 жніўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]