Беларус (газэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

«Белару́с» — беларуская ґазэта ў замежжы, якую ў 1950 годзе заснавалі ў ЗША прадстаўнікі беларускай пасьляваеннай эміґрацыі. Штомесячная ґазэта выдаецца Беларуска-амэрыканскім задзіночаньнем.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Беларус» зьяўляецца найвялікшым і найстарэйшым выданьнем беларускай эміґрацыі. Першы нумар пабачыў сьвет 20 верасьня 1950 году ў Нью-Ёрку[1].

Пасьля абвешчаньня незалежнасьці ў 1991 г. некалькі нумароў газэты «Беларус» зьявіліся паралельна ў Амэрыцы і ў Беларусі (у фотакапіяваным выглядзе).

Па палітычнай арыентацыі ґазэта прытрымліваецца нацыянальна-дэмакратычных пазыцыяў, падтрымлівае нацыянальнае адраджэньне і выступае супраць палітыкі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Рэдактарамі газэты ў розныя часы былі такія выбітныя фігуры грамадзкага і культурніцкага жыцьця беларусаў у Амэрыцы, як Леанід Галяк, Лявон Савёнак, Міхась Міцкевіч, Натальля Арсеньнева, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Янка Запруднік, Зора Кіпель, Марат Клакоцкі.

Матэрыялы ґазэты ўтрымліваюць інфармацыю пра жыцьцё і актывізм дыяспары, беларускія навіны, а таксама шмат гістарычных і аналітычных артыкулаў. Усе матэрыялы публікуюцца на беларускай мове. Большасьць беларускіх арґанізацыяў у сьвеце атрымоўваюць ґазэту па падпісцы.

Нэкралёгі ў газэце — своеасаблівы (хоць і сумны) даведнік «Хто быў хто» ў беларускай эміграцыі, і каштоўная крыніца для будучых гісторыкаў эміграцыі[2].

Альманах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2007 году рэдактар «Беларуса» у 2003—2010 гадах Марат Клакоцкі выдае штогадовы літаратурны альманах «Беларус». Апублікаваць у ім свой твор можа кожны, хто піша па-беларуску і жыве за межамі Беларусі. На дадзены момант альманах зьяўляецца асобным праектам, ня зьвязаным з сучаснай рэдакцыяй газэты.

Рэдактары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Беларусу» 69 гадоў, Віталь Зайка, Беларус №573 кастрычнік 2010 году, с.5
  2. ^ «Беларусу» 69 гадоў, Віталь Зайка, Беларус №573 кастрычнік 2010 году, с.5

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]