Беластоцка-Менская бітва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Руіны Менску. 1941 год

Беластоцка-Менская бітва — назва прыгранічнай бітвы на цэнтральным участку савецка-нямецкага фронту падчас Вялікай Айчыннай вайны 22 чэрвеня — 8 ліпеня 1941 году. У выніку бітвы асноўныя сілы савецкага Заходняга фронту апынуліся ў акружэньні і былі разгромленыя, 28 чэрвеня нямецкія войскі ўзялі Менск.