Белая Ціса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Белая Ціса

Біла Тиса
Вусьце Белай Цісы пры яе зьліцьці з Чорнай Цісаю. Праваруч Белая Ціса
Вусьце Белай Цісы пры яе зьліцьці з Чорнай Цісаю. Праваруч Белая Ціса
Агульныя зьвесткі
Выток Паўднёва-заходнія схілы масіву Чарнагора
Вусьце Ціса
Каардынаты вусьця 48°04′29″ пн. ш. 21°14′41″ у. д. / 48.07472° пн. ш. 21.24472° у. д. / 48.07472; 21.24472Каардынаты: 48°04′29″ пн. ш. 21°14′41″ у. д. / 48.07472° пн. ш. 21.24472° у. д. / 48.07472; 21.24472
Краіны басэйну Украіна Закарпацкая вобласьць Рахаўскі раён
Вобласьці Закарпацкая вобласьць[1]
Даўжыня 26
Плошча басэйну 489 км²
Нахіл воднай паверхні 10 м/км

Белая Ціса (па-ўкраінску: Біла Тиса) — рака ва Ўкраінскіх Карпатах, у Рахаўскім раёне Закарпацкай вобласьці. У месцы зьліцьця Белай і Чорнай Цісаў, за 4 км вышэй цэнтральнай часткі места Рахаў, бярэ пачатак рака Ціса (басэйн Дуная).

Даўжыня ракі складае 26 км, плошча басэйну — 489 км². Ухіл ракі — 10 м/км. Даліна V-вобразная, шырыня рэчышча 15-20 м. Ёсьць парогі і быстрыны. Жыўленьне зьмяшанае зь перавагаю дажджавога. На асобных участках рэчышча замацаванае. Бываюць паводкі, часам вельмі разбуральныя. Выкарыстоўваецца для рыбаразьвядзеньня і водазабесьпячэньня.

Белая Ціса ўтвараецца зьліцьцём дзьвюх горных рэчак — Стагавец і Бальзатул, на паўднёва-ўсходніх схілах масіва Чарнагора. Рака цячэ пераважна на ўсход, адлучаючы сабою масіў Чарнагора (на поўначы) ад Рахаўскіх гораў (на поўдні). Упадае ў Цісу на паўночна-ўсходняй частцы места Рахаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989.
  • Каталог річок України. / Швець Г. І. — К.: Видавництво Академії наук Української РСР, 1957. — 192 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР: Гидрологическая изученность. Том 6. Украина и Молдавия. Выпуск 1. Западная Украина и Молдавия / Под ред. Б. М. Штейнгольца. — Л.: Гидрометеоиздат, 1964. — 245 с.
  1. ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.