Белгазпрамбанк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°54′30″ пн. ш. 27°28′5″ у. д. / 53.90833° пн. ш. 27.46806° у. д. / 53.90833; 27.46806

«Белгазпрамбанк»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Сучасны банк для новай рэальнасьці
Заснаваная 24 траўня 1990 (33 гады таму)
Заснавальнікі «Інтэрпрыбор», «Заптэхнаэкас»
Уласьнікі «Газпрам» і «Газпрамбанк» (па 49,818%)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Фрунзэнскі раён, вул. Прытыцкага, д. 60, корп. 2
Ключавыя фігуры Надзея Ермакова, Аляксандар Ягораў[1]
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі аплатная картка, валютны абмен, грашовы перавод, пазыка, уклад
Абарачэньне 503,134 млн рублёў (2019 год; 239,178 млн $)
Апэрацыйны прыбытак 127,443 млн руб. (2019 год; 60,583 млн $)
Чысты прыбытак 111,538 млн руб (2019 год; 53,022 млн $)
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія «Газпрам» (Расея)
Даччыныя кампаніі Адзіная разьліковая інфармацыйная прастора[3][4]
Аўдытар «ПрайсвотэрхаўсКупэрс Эшуранс» (Менск)[5]

«Белгазпрамбанк» — даччыны банк расейскага «Газпрамбанка» ў Беларусі, заснаваны ў траўні 1990 году ў якасьці банка «Экаразьвіцьцё».

Пайшчыкамі зьяўляюцца ААТ «Газпрам» (Расея; 49,818%), «Газпрамбанк» (Расея; 49,818%), ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» (0,266%), і Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусі (0,097%)[6].

Рэквізыты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БІК — OLMPBY2X. S.W.I.F.T. — OLMPBY2X. АКПА — 09804906. УНП — 100429079[7].

Тэлекс: 252104 OLIMP BY.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мае аддзяленьні ў 25 населеных пунктах Беларусі[8].

Статутны фонд Паводле стану на 1 студзеня 2020 — 348 161,6 млн рублёў[9].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 траўня 1990 году сумеснае прадпрыемства «Інтэрпрыбор», «Заптэхнаэкас» і «Эфэкт» заснавалі банк «Экаразьвіцьцё», які прайшоў улік 27 верасьня. У 1991 годзе пайшчыкамі сталі «Белбытпрам», «Белбытсаюз», «Жылкамбанк», «Оптус» і «Поліфакт». На пачатку 1992 году найбуйнейшымі пайшчыкамі ўжо былі акцыянэрнае таварыства «ВІТТ», футбольны клюб «Дынама» (Менск), інфармацыйна-культурны цэнтар «Крыніца», прадпрыемствы «Рэбус», «Рэформа», «Сізбор», «Сэрвісаўто» і Саюз прадпрымальнікаў і арандатараў Беларусі.

Прыканцы 1993 году банк зьмяніў назву на «Алімп» і стаўся адкрытым акцыянэрным таварыствам. Асноўнымі пайшчыкамі сталі ЗАТ «Пушэ», прадпрыемствы «Бужэна», «Інтэрмарк», «Проінтэкс» і «Танак». У 1994 годзе пасаду старшыні ўправы банку заняў былы намесьнік старшыні «Беларусбанка» Валер Сяляўка. 25 жніўня банк стаўся ўдзельнікам рынку каштоўных папераў, 1 лістапада — атрымаў дазвол на апэрацыі з замежнымі валютамі. У 1995 годзе далучыўся да Супольнасьці сусьветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацыяў, стаў першым беларускім банкам, які выпусьціў рублёвую пластыкавую карту «Ўнівэрсал», а ў 1996 годзе прыняў удзел у разьвіцьці міжбанкаўскай аплатнай карткі «Белкарт».

У лістападзе 1997 году празь зьмену ўласьнікаў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь ухваліў ператварэньне банка ў супольнае беларуска-расейскае ААТ «Белгазпрамбанк». Яго асноўнымі акцыянэрамі з расейскага боку сталіся ААТ «Газпрам» і «Газпрамбанк», зь беларускага — «Белтрансгаз» і Міністэрства па кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю і прыватызацыяй[10]. У 2009 годзе абарачэньне «Белгазпрамбанка» вырасла да 347,8 млрд рублёў (124,1 млн $), апэрацыйны прыбытак — да 91,3 млрд рублёў (32,6 млн $), а чысты прыбытак — да 72 млрд рублёў (25,7 млн $[11]).

11 чэрвеня 2020 году Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь правёў вобшук на галаўной сядзібе «Белгазпрамбанка»[12]. 12 чэрвеня 2020 году старшыня Камітэту дзяржкантролю Беларусі Іван Церцель паведаміў пра ўзбуджэньне крымінальнай справы за адмываньне грошай (ч. 3 арт. 235 Крымінальнага кодэксу) і ўхіленьне ад падаткаў (ч. 2 арт. 243) супраць 15 чалавек, сярод якіх былі намесьнікі кіраўніка «Белгазпрамбанка»[13]. 14 чэрвеня 2020 году Ўправа Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла Пастанову № 192 аб увядзеньні з 15 чэрвеня 2020 году ў «Белгазпрамбанку» часовага кіраваньня ў асобе Надзеі Ермаковай[14]. 6 ліпеня 2020 году «Белгазпрамбанк» абнародаваў справаздачу за 2-і квартал, паводле якой у красавіку—чэрвені памер сродкаў на рахунках у банку скараціўся на 30,6 % з 3,3 млрд рублёў да 2,3 млрд рублёў[15]. Пры канцы ліпеня 2020 году «Газпрам трансгаз Беларусь», на які прыпадала каля 40 % сродкаў у «Белгазпрамбанку», перавёў свае сродкі на рахунак у «Зьнешгандальбанк», які належаў адпаведнаму дзяржаўнаму банку Расеі[16].

У 2023 годзе банк трапіў пад санкцыі Украіны[17] ды Канады[18].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Часовая адміністрацыя // ААТ «Белгазпрамбанк», 18 чэрвеня 2020 г. Праверана 19 чэрвеня 2020 г.
  2. ^ https://belgazprombank.by/uploads/userfiles/files/bgpb_forma_1_01012022.xls
  3. ^ https://raschet.by/upload/iblock/1c3/f8sf20685b9mxswiozs7nvv8ir38z82u/ERIP-finansovaya-otchetnost-2021.pdf
  4. ^ https://www.raschet.by/upload/iblock/a15/finansovaya-otchetnost-za-2016-g..pdf
  5. ^ Алена Цяляк, Віктар Бабарыка. Фінансавая справаздачнасьць і высновы незалежных аўдытараў за 2019 год (рас.) // ААТ «Белгазпрамбанк», 3 сакавіка 2020 г. Праверана 19 чэрвеня 2020 г.
  6. ^ Акцыянэры. ААТ «Белгазпрамбанк». Праверана 11 чэрвеня 2020 г. Архіўная копія ад 11 чэрвеня 2020 г.
  7. ^ Рэквізыты Пра банк. ААТ «Белгазпрамбанк». Праверана 11 чэрвеня 2020 г. Архіўная копія ад 11 чэрвеня 2020 г.
  8. ^ Офісы і банкаматы Пра банк. ААТ «Белгазпрамбанк». Праверана 11 чэрвеня 2020 г. Архіўная копія ад 11 чэрвеня 2020 г.
  9. ^ Уласны капітал і статутны фонд Пра банк. ААТ «Белгазпрамбанк». Праверана 11 чэрвеня 2020 г. Архіўная копія ад 11 чэрвеня 2020 г.
  10. ^ Гісторыя стварэньня банка Пра банк. ААТ «Белгазпрамбанк». Праверана 11 чэрвеня 2020 г. Архіўная копія ад 11 чэрвеня 2020 г.
  11. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 19 лютага 2011 г.
  12. ^ Афіцыйны прэс-рэліз // ААТ «Белгазпрамбанк», 11 чэрвеня 2020 г. Праверана 19 чэрвеня 2020 г.
  13. ^ Новыя падрабязнасьці ў справе вакол топ-мэнэджмэнта Белгазпрамбанка // Белтэлерадыёкампанія, 13 чэрвеня 2020 г. Праверана 19 чэрвеня 2020 г.
  14. ^ Аб увядзеньні часовай адміністрацыі ў ААТ «Белгазпрамбанк» // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 15 чэрвеня 2020 г. Праверана 19 чэрвеня 2020 г.
  15. ^ Белгазпрамбанк за квартал страціў сродкі кліентаў на мільярд рублёў // Радыё «Спадарожнік», 6 ліпеня 2020 г. Праверана 6 жніўня 2020 г.
  16. ^ Амаль усе юрыдычныя асобы пакінулі «Белгазпрамбанк» // Эўрарадыё, 4 жніўня 2020 г. Праверана 6 жніўня 2020 г.
  17. ^ Спільне білорусько-російське відкрите акціонерне товариство "Білгазпромбанк"
  18. ^ Канада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]