Белскае ваяводзтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белскае ваяводзтва
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Каралеўства Польскае
Статус ваяводзтва Каралеўства Польскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Белз
Дата ўтварэньня 1462
Дата скасаваньня 1793
Ваяводы Ваяводы люблінскія
Кашталяны Кашталяны люблінскія
Насельніцтва (1790[1]) 5934
Плошча каля 9000 км²
Час існаваньня 1462—1793
Месцазнаходжаньне Белскага ваяводзтва
Белскае ваяводзтва на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Белскае ваяводзтва — адзінка тэрытарыяльная ў Кароне Каралеўства Польскага, Рэчы Паспалітай, існавала 1462—1793 гадах, частка малапольскай правінцыі. Ахоплівала тэрыторыю плошчай каля 9000 км², у яго склад уваходзіла 5 паветаў: белскі, грабавецкі, гарадзельскі, лубачоўскі і бускі. Рэзыдэнцыя ваяводзтва месьцілася ў Белзу.

Ваяводзтва было створанае каралём Казімерам IV Ягелончыкам у 1462 г. пасьля далучэньня белскай зямлі да кароны польскай[2]. Ваяводзтва Белскае мела двух асноўных сэнатараў, ваяводу і кашталяна белскага, а таксама двух сэнатараў, якімі былі кашталяны любачоўскі і бускі. Прававая сыстэма на аснове магдэбурскага права. Герб ваяводзтва ўяўляў сабою чырвоную тарчу, у полі якой срэбраны грыфон пад залатой каронай, які ўзьнімае пярэднія лапы ўверх. Белскае ваяводзтва было найменшым з малапольскіх ваяводзтваў з 483 вёскамі і 33 мястэчкамі ў XVII стагодзьдзі. Акрамя Буга, вялікіх рэк ваяводзтва ня мела[3].

Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе амаль уся тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Аўстра-Вугорскай імпэрыі[3].

Ваяводзтва цалкам спыніла сваё існаваньне пасьля II падзелу Рэчы Паспалітай (23 лістапада 1793). Рэшткі белскага ваяводзтва пасьля нямога сойму 1793 былі ўключаныя ў склад новых ваяводзтваў: холмскага і ўладзімерскага[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tabela: Summaryusz Generalny wszelkich dochodów Rzeczypospolitey tak w Koronie iako i w Litwie z kalkulacyą mil kwadratowych, tak со do dymów, podatków, iako i ludzi, w: Dziennik rządowo-ekonomiczno handlowy. Zaymuiący różne Wiadomości, Rządowe, Handlowe, Ekonomiczne, Fabryczne, Kontraktowe na Dobra, Summy, i Produkta. Zajmujący 3 miesiące kwiecień may czerwiec 1790. R.5. T. II. Warszawa 1790
  2. ^ Volumina Legum T. 1 s. 91
  3. ^ а б в https://literat.ug.edu.pl/glogre/0038.htm Zygmunt Gloger (1903): Geografia historyczna ziem dawnej Polski; Kraków