Белы Лясок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белы Лясок
трансьліт. Biely Liasok
Белы Лясок
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Шарашэўскі
Насельніцтва: 111 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225176[1]
СААТА: 1256762006
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°37′16″ пн. ш. 24°3′57″ у. д. / 52.62111° пн. ш. 24.06583° у. д. / 52.62111; 24.06583Каардынаты: 52°37′16″ пн. ш. 24°3′57″ у. д. / 52.62111° пн. ш. 24.06583° у. д. / 52.62111; 24.06583
Белы Лясок на мапе Беларусі ±
Белы Лясок
Белы Лясок
Белы Лясок
Белы Лясок
Белы Лясок
Белы Лясок
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бе́лы Лясо́к[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на паўночны захад ад Пружанаў, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі можа азначаць «невялікі бярозавы гаёк»[3].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За расейскім часам — асада[4] ў Пружанскім павеце Гарадзенскай губэрні, 78 дзесяцінаў[5].

За польскім часам — у гміне Крыжы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва[6].

З 1939 року ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 у складзе Шарашоўскага, з 17 сьнежня 1956 Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. 29 траўня 2015 году Шарашэўскі пасялковы савет, у які ўваходзіла вёска, ператвораны ў сельсавет[7].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 168 жыхароў; 1970 год — 210 жыхароў; 1999 год — 155 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 147 жыхароў, 61 двор[8]; 2010 год — 111 жыхароў

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтамабільныя дарогі Р81 Пружанымяжа Рэспублікі Польшча, Р98 аб’езная дарога вакол Белавескай пушчы і Н534 ХвалаваРоўбіцк — Белы Лясок[9].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска знаходзіцца на самым краі Белавескай пушчы, за 15 км ад памежнага пераходу Перароў — Белавежа паміж Беларусяй і Польшчай.

Аграсядзіба «Ля царскага тракту»[10].

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алфавитный список улиц по Белый Лесок (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 19 лістапада 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 243
  3. ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 13 сакавіка 2013. — № 20 (9565). — С. 6.
  4. ^ Lasek (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 211
  5. ^ Biały lasek // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 132
  6. ^ Белы Лясок, вёска. Radzima.net. Праверана 30 студзеня 2014 г.
  7. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
  8. ^ Белы Лясок // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 494
  9. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 30 студзеня 2014 г.
  10. ^ Усадьба «У царского тракта» (рас.). hutor.by. Праверана 19 лістапада 2011 г.
  11. ^ Дронь Константин Васильевич Наши поэты. Beloozersk.info. Праверана 19 лістапада 2011 г.