Белы журавель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белы журавель
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваЖывёлы (Metazoa)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаПтушкі (Aves)
НадатрадКілегрудыя (Neognathae)
АтрадЖураўлепадобныя (Gruiformes)
СямействаЖураўліныя (Gruidae)
РодЖуравель (Grus)
ВідЖуравель белы
Бінамінальная намэнклятура
Grus leucogeranus Pallas, 1773

Жураве́ль бе́лы або стэрх (Grus leucogeranus) — вялікі журавель, які гняздуе ў каляпалярных раёнах Якутыі і Заходняе Сыбіры, а на зіму мігруе ў Кітай, Індыю ды Іран.

Стэрхі знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня і занесеныя ў Чырвоную кнігу Міжнароднага зьвязу аховы прыроды. Колькасьць якуцкае папуляцыі віду ацэньваецца прыблізна ў 2900—3000 асобінаў, заходнесыбірскае — каля 20 асобінаў.

Гняздуе і зімуе на забалочаных тэрыторыях, дзе харчуецца карэньнем ды воднымі расьлінамі[1].

Вышыня каля 140 см, размах крылаў 210—230 см, вага 5—8,6 кг. Пер’е ў пярэдняй частцы галавы вакол вачэй і дзюба адсутнічаюць, скура ў гэтым месцы ў дарослых птушак пафарбаваная ў яскрава-чырвоны колер. Рагавіца вачэй чырванаватая або бляда-жоўтая. Дзюба даўгая (найдаўжэйшая з усіх журавоў), чырвоная, на канцы пілападобна зазубраная. Апярэньне большай часткі цела белае, за выняткам чорнага махавага пер’я першага парадку на крылах. Ногі доўгія, чырванавата-ружовыя[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Птицы СССР. Курообразные, журавлеобразные / В.Д. Ильичев, В.Е. Флинт. — Л.: Наука, 1987. — 528 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Белы журавельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў