Беліцкі сельсавет (Слуцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беліцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Белічы
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 2040 чал. (2019)
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бе́ліцкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Белічы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны Беліцкі сельсавет у складзе Слуцкага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці.

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Акцябар, Еўлічы, Машчыцы, Цалевічы ліквідаванага Акцябарскага сельсавету[1].

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету (7 населеных пунктаў) — 1686 чалавек[2], зь іх 93,4 % — беларусы, 4,5 % — рускія[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 352
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.