Бенічанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Бенічанка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Рэдзькаў
Вусьце Вуша
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 8 км

Беніча́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вушы (прыток Вяльлі, басэйн Нёману). Цячэ ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 8 км.

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Беніца.

Пачынаецца на схілах Ашмянскага ўзвышша на ўскраіне вёскі Рэдзькаў, упадае ў Вушу на паўночным усходзе ад вёскі Заскавічаў. На працягу 7 км мае каналізаванае рэчышча (ад вытоку да вёскі Заскавічаў), у сярэдняй плыні прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 66.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1