Вялікая Бераставіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 23:32, 10 чэрвеня 2016. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Вялікая Бераставіца
трансьліт. Vialikaja Bierastavica
Касьцёл Візытацыі Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Візытацыі Найсьвяцейшай Панны Марыі
Герб Вялікай Бераставіцы Сьцяг Вялікай Бераставіцы
Першыя згадкі: 1506
Магдэбурскае права: 1754
Былая назва: Бераставіца
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Бераставіцкі
Насельніцтва: 5587 чал. (2015)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1511
Паштовы індэкс: 231778
СААТА: 4204551000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°11′44″ пн. ш. 24°1′15″ у. д. / 53.19556° пн. ш. 24.02083° у. д. / 53.19556; 24.02083Каардынаты: 53°11′44″ пн. ш. 24°1′15″ у. д. / 53.19556° пн. ш. 24.02083° у. д. / 53.19556; 24.02083
Вялікая Бераставіца на мапе Беларусі ±
Вялікая Бераставіца
Вялікая Бераставіца
Вялікая Бераставіца
Вялікая Бераставіца
Вялікая Бераставіца
Вялікая Бераставіца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://berestovitsa.grodno-region.by

Вялі́кая Бераставі́ца — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бераставічанцы. Адміністрацыйны цэнтар Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 5587 чал. (2015)[1]. Знаходзіцца за 63 км ад Горадні, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Бераставіца (лінія Масты — Бераставіца); на аўтамабільнай дарозе Горадня — Бераставіца — Ваўкавыск.

Вялікая Бераставіца — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны. Да нашага часу тут захаваўся барокавы касьцёл Візытацыі Найсьвяцейшай Панны Марыі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся ратуша і палац Касакоўскіх.

Назва

Найбольш імаверна, што тапонім «Бераставіца» ўтварыўся ад слова «бярост» (від вяза) або слова «бяроста» (кара бярозы)[2]. Але не адкідаецца і магчымасьць таго, што назва паселішча зьявілася як памяншальная ад Берасьця, тады Бераставіца — гэта маленькае Берасьце[3]. Часам тапонім зьвязваюць з словам «берасьцянка» (так зваліся лодкі з кары бярозы, на якіх продкі берастоўцаў хадзілі некалі паўнаводнай мясцовай рэчкаю). Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога першымі пасяленцамі на гэтым месцы былі закаханыя Бярост і Тавіца, якім прыйшлося зьбегчы з роднага паселішча ў пошуках шчасьця. Ад іх імёнаў нібыта і ўтварылася назва новага паселішча — Бераставіца. У 2006 разьбяныя скульптурныя статуі гэтых мітычных пэрсанажаў — Бяроста і Тавіцы — зьявіліся пры ўезьдзе ў Бераставіцу як даніна павагі да продкаў і да іх культуры[4].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Вялікай Бераставіцы

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Бераставіцу зьмяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра пад 1506 у зьвязку зь перадачай паселішча ў вечнае карыстаньне Аляксандру Хадкевічу, маршалку вялікаму, за заслугі перад Айчынай. У 1549 Рыгор Хадкевіч пачаў будаваць тут рэзыдэнцыю[5].

Ратуша, XIX ст.

З XVI ст. у Бераставіцы існаваў касьцёл, які спалілі маскоўскія захопнікі. На мапе Тамаша Макоўскага (1613) паселішча значыцца як мястэчка, у Гарадзенскім павеце. У 1615 на месцы згарэлага драўлянага касьцёла збудавалі новы. У XVIIXVIII стагодзьдзяў мясьціна знаходзілася ў валоданьні Мнішкаў, Патоцкіх, Касакоўскіх. У XVIII ст. пры касьцёле існавалі шпіталь і парафіяльная школа[5].

У 1754 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бераставіцы Магдэбурскае права і герб з выявай вавёркі ў цэнтры. Неўзабаве на Рынку збудавалі ратушу. 19 верасьня 1794 у бітве паміж паўстанцамі пад камандаю Тадэвуша Касьцюшкі і расейскім акупацыйным войскам ў мястэчку загінула больш за 250 абаронцаў Рэчы Паспалітай.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Палац Касакоўскіх

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бераставіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага[6].

На 1900 у Бераставіцы працавалі дробныя прадпрыемствы. У Першую Сусьветную вайну ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Ўстаўной граматай Бераставіца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[7].

У 1919 Бераставіцу занялі польскія войскі, улетку 1920 — бальшавікі, пазьней зноў палякі. 19 лютага 1921 Бераставіца стала цэнтрам гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) мястэчка канчаткова апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

2 лістапада 1939 Бераставіца ўвайшла ў БССР, у Крынкаўскі раён. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

20 верасьня 1944 Бераставіца стала цэнтрам раёну, у 1947 атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 17 ліпеня 2006 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага гербу і заснаваньне сьцяга мястэчка[8].

Насельніцтва

Дэмаграфія

Адукацыя

У Бераставіцы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 2 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатар.

Мас-мэдыя

У мястэчку выдаецца «Бераставіцкая газета».

Забудова

Вуліцы і пляцы

Цяперашняя назва Гістарычная назва
Дзяржынскага вуліца Хадкевічаўская вуліца
Камсамольская вуліца Школьная вуліца
Кастрычніцкая вуліца Падольная вуліца
Дольная вуліца
Леніна вуліца Гарадзенская вуліца
Партызанская вуліца Сьвіслацкая вуліца
Савецкая вуліца Беластоцкая вуліца
Чкалава вуліца Пробашчаўская вуліца
Чырвонаармейская вуліца Ваўкавыская вуліца (частка)[15]
Сьвятога Яна вуліца (частка)
Бяз назвы Рынак пляц
Бяз назвы Рынкавая вуліца
Не існуе Эймінаўская вуліца

Гістарычныя мясьціны: Падолы, Прабоства, Ракітнева, Пеляжын.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы[16].

Выдатныя мясьціны

  • Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзяў; фрагмэнты)
  • Касьцёл Перамяненьня Пана (1912)
  • Касьцёл Візытацыі Найсьвяцейшай Панны Марыі (1615)
  • Могілкі старыя каталіцкія, каплічкі
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (2-я пал. ХІХ ст.)
  • Сядзіба Касакоўскіх (XVIII ст.)

Страчаная спадчына

  • Палац Касакоўскіх (XIX ст.)

Галерэя

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Трусаў І. Гарадзенскія ваколіцы // «Биржа информации» № 31 (76), 5 жніўня 1999.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 27.
  4. ^ История, Берестовицкий районный исполнительный комитет
  5. ^ а б ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 473.
  6. ^ Шаблюк В. Вялікая Бераставіца // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 436.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Указ Президента Республики Беларсь № 455 от 17 июля 2006 г.
  9. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  10. ^ Sulimierski F. Brzostowica Wielka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 422.
  11. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: Województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 32.
  12. ^ Шаблюк В. Вялікая Бераставіца // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 435.
  13. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 379.
  14. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Лушчык С. Бераставіцкія вуліцы ў даваенны час. Навіны БераставіцыПраверана 2 верасьня 2012 г.
  16. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Вялікая Бераставіцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў