Бераставіцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Бераставіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вялікая Бераставіца
Дата ўтварэньня 19 студзеня 1996
Кіраўнік Марына Карпуць
Насельніцтва
  • 1622 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бераставі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вялікая Бераставіца (не ўваходзіць у склад савету).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 ліпеня 1954 году створаны Ёдзіцкі сельсавет у складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР шляхам аб’яднаньня скасаваных Вялікабераставіцкага і Кулёўскага сельсаветаў[1]. 11 лютага 1972 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя ў падпарадкаваньне Бераставіцкаму пасялковаму савету[2][3].

19 студзеня 1996 году з часткі Бераставіцкага пасялковага савету створаны Бераставіцкі сельсавет з цэнтрам у гарадзкім пасёлку Вялікая Бераставіца[4].

18 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Зайкаўшчына, Кавалікі, Каленікі, Канчаны, Карпаўцы, Лісьнявічы, Людзьвінова, Лявонавічы, Пархімаўцы, Пятроўцы, Сінькі, Стары Дворац, Старынцы, Эймінаўцы, хутар Палежыно — ліквідаванага Пархімаўскага сельсавету; вёскі Галынка, Ёдзічы, Клюкоўцы, Кулі, Непарожнеўцы, Паплаўцы перададзеныя зь Бераставіцкага ў Малабераставіцкі сельсавет[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Ёдзіцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Бераставіцкі пасялковы савет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  4. ^ Бераставіцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  5. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Берестовицкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 264(недаступная спасылка) (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 162
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 89

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]