Берасьцейская і Кобрынская япархія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Берасьце́йская і Ко́брынская япа́рхія — япархія Беларускага экзархата Расейскай праваслаўнай царквы. Тэрыторыя дыяцэзіі ўключае заходнюю частку Берасьцейскай вобласьці з раёнамі Берасьцейскім, Бярозаўскім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Кобрынскім, Маларыцкім і Пружанскім.

Катэдральны горад — Берасьце, катэдральныя саборы — Сімяона Стоўпніка (Берасьце), Аляксандра-Неўскі (Кобрын). Заснаваная ў 1990 годзе.

Налічвае (2005): 167 прыходаў; 181 сьвятароў (165 сьвятароў, 16 дыяканаў).

Кіруючыя архірэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Канстанцін (Хоміч) (19 лютага 1990 г — 19 верасьня 2000)
  • Сафроній (Юшчук) (4 лютага 2001 — 7 кастрычніка 2002)
  • Іаан (Хома) 7 кастрычніка 2002 г. па цяперашні час.

Дабрачынныя акругі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Берасьцейская
  • Бярозаўская
  • Драгічынская
  • Жабінкаўская
  • Камянецкая
  • Кобрынская
  • Маларыцкая
  • Пружанская