Бэатыфікацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Блаславёны»)

Бэатыфікацыя (па-лацінску: beatus — дабрашчасны і па-лацінску: facio — раблю) — у каталіцтве — царкоўны і літургічны акт залічэньня асобы да блаславёных. Была прызнана афіцыйнай катэгорыяй кананічнага права папам Урбанам VIII у 1653 годзе.

Бэатыфікацыя разглядаецца Царквой як «нізкі ўзровень», пэўны этап у працэсе падрыхтоўкі кананізацыі.

З VIII стагодзьдзя права бэатыфікацыі належыць выключна Папу Рымскаму.