Блэкпул (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Блэкпул
Поўная назва па-ангельску: Blackpool Football Club
Заснаваны 26 ліпеня 1887
Горад Блэкпул, Ангельшчына
Стадыён Блумфілд Роўд
Умяшчальнасьць: 16 616
Прэзыдэнт Карл Ойстан[d]
Кіраўнік Оўэн Ойстан[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022—2023 Футбольная ліга, 23 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
blackpoolfc.co.uk (анг.)

«Блэкпул» (па-ангельску: Blackpool Football Club) ― ангельскі футбольны клюб з аднайменнага гораду. Прадстаўляе правінцыю Ланкашыр. Заснаваны ў 1887 годзе. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Блумфілд Роўд» з 1901 году.

Мае шэраг мянушак накшталт The Seasiders, The Pool і The Tangerines (мандарыны), апошняя мянушка зьявілася з-за колераў клюбнай формы. Дэвіз клюбу — «Прагрэс». Клюб мае лякальнае супрацьстаяньне з клюбам «Прэстан Норт Энд», што мае назоў Заходняе Ланкашырскае дэрбі.

Найбольш значным дасягненьнем зьяўляецца перамога ў фінале Кубка Ангельшчыны ў 1953 годзе ў гульні з «Болтан Ўандэрэрз», калі «Блэкпул» прайграваў зь лікам 1:3, але здолеў перамагчы 4:3, дзякуючы намаганьням Стэнлі Мэт’юза.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]