Блю марбл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
The Blue Marble

Арыгінальны загаловак: «Фотаздымак Зямлі, зроблены экіпажам „Апалёна-17“, падчас палёту да Месяцу. На фатаграфіі бачныя вобласьці ад Міжземнага мора да Антарктычнай палярнай ледзяной шапкі. Упершыню траекторыя палёту дазволіла сфатаграфаваць паўднёвую палярную ледзяную шапку. Зьвярніце ўвагу на густы хмарны полаг у Паўднёвым Паўшар’і. Амаль уся берагавая лінія Афрыкі ясна бачная. Каля паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа Афрыкі бачны Арабійскі паўвостраў. Вялікі востраў недалёка ад берагу Афрыкі — Мадагаскар. Азіяцкі мацярык знаходзіцца на гарызонце з паўночна-ўсходняга боку».

«Блю марбл» (па-ангельску: The Blue Marbleблакітны мармуровы шарык) — вядомы фотаздымак плянэты Зямля, які быў зроблены экіпажам касьмічнага карабля «Апалён-17» з адлегласьці каля 29 тысяч кілямэтараў ад паверхні Зямлі[1].

Здымак зьяўляецца адной з найбольш вядомых выяваў Зямлі[2]. Ён — адзін зь нешматлікіх, на якім бачна цалкам асьветленая Зямля, чаго атрымалася дасягнуць дзякуючы таму, што Сонца знаходзілася ззаду астранаўтаў у момант здымак.

Астранаўты параўналі Зямлю з шарыкам са шклянога мармуру, што і дало здымку назву.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фатаграфія была зроблена 7 сьнежня 1972, у 5:39 раніцы па ўсходнім стандартным часе (10:39 UTC), прыблізна праз 5:06 пасьля запуску «Апалёна-17»[3], і прыблізна праз 1:54 пасьля таго, як касьмічны карабель пакінуў калязямную арбіту, узяўшы курс на Месяц. У гэты час Афрыка знаходзілася ў асьветленай зоне планэты, а ў сувязі з набліжэньнем зімовага сонцастаяньня была таксама асьветлена Антарктыда.

Афіцыйная назва фатаграфіі — AS17-148-22727 (здымак AS17-148-22726, які зроблены трохі раней і амаль ідэнтычны 22727, таксама часта выкарыстоўваецца як выява Поўнай Зямлі). Фатограф выкарыстоўваў 70-мілімэтровую камэру Hasselblad з 80-мілімэтровай лінзай[4]. НАСА афіцыйна прыпісвае аўтарства выявы ўсяму экіпажу «Апалёна-17» (Юджын Сірнэн, Рональд Эвэнс, Джэк Шміт), аднак вядома, што хаця фатаграфія магла быць зроблена кожным з астранаўтаў, хучэй за ўсё яе аўтарам зьяўляецца Джэк Шміт[2][5].

«Апалён-17» быў апошняй місіяй да Месяца. З той пары чалавек не трапляў ў раёны, зь якіх можна зрабіць здымкі Поўнай Зямлі, падобныя Блю Марбл.

Блю Марбл стала першай яснай выявай асьветленага ліку Зямлі. Атрымаўшы вядомасьць падчас хвалі экалягічнай актыўнасьці 1970-х гадоў, выява быў адзначана як сьведчаньне далікатнасьці Зямлі, яе ўразьлівасьці, адзіноты, ізаляцыі ў прасторы. Архіварыюс НАСА Майк Гентры лічыў, што Блю Марбл — самы вядомы здымак у гісторыі чалавецтва[2].

Першапачатковы варыянт здымку з Паўднёвым полюсам уверсе[6][7]

Фотаздымак першапачаткова зроблены так, што паўднёвая частка планэты знаходзілася ў верхняй частцы выявы, але быў перавернуты ў больш звыклы выгляд: Поўнач — уверсе, Поўдзень — зьнізу[6][7].

Фотаздымак абвешчаны работай Амэрыканскага аэракасьмічнага агенства (NASA), вольны для выкарыстаньня.

Іншыя выпадкі ўжываньня назовы «Блю Марбл»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зробленыя пазьней падобныя выявы Зямлі (уключаючы складовыя выявы шмат больш высокай адрозьнівальнай здольнасьці) таксама часам называюць «Блю Марбл»
  • Словазлучэньне «Блю Марбл» (гэтак жа як сама выява) часьцяком выкарыстоўваецца актывісцкімі экалягічнымі і некаторымі іншымі арганізацыямі (напрыклад, падобная выява зьмешчана на т. зв. «сьцягу планэты Зямля»)
  • Таксама лягатып папулярнай сэрыі відэагульняў кампаніі Nintendo «EarthBound» зьяўляецца практычна дакладнай копіяй «Блю Марбл»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]