Бобрык 2-і

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Бобрык 2-і
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Капцэвічы
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 44 км
Плошча басэйну 710 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Бо́брык 2-і, Бобрык Другі, Бо́брыч — рака ў Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласьці, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 710 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаткам ракі лічыцца вусьце Азёрнага канала, якое знаходзіцца за 2 км на наўночны ўсход ад вёскі Капцэвічы Петрыкаўскага раёну. Цячэ Прыпяцкай нізінай, упадае ў Прыпяць каля вёскі Конкавічы Петрыкаўскага раёну.

Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй за вёску Аголічы пераважна трапэцападобная. Абалона на значнай працягласьці невыразная (асушанае балота). Мае каналізаванае рэчышча на працягу 40,7 км[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 69

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 69
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971