Бокэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дайсё бокэнаў: катана й вакідзасі

Бокэн (па-японску: 木剣?) або бокуто (па-японску: 木刀?) — драўляны макет японскага мяча, што ўжываецца ў разнастайных японскіх баявых мастацтвах, у тым ліку айкідо, для трэнаваньняў[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бокэны вырабляюцца з дуба, бука, граба і іншых шчыльных пародаў драўніны. Часта іх прамакаюць лакам, марылкаю або дрэўнаю смалою, для большае шчыльнасьці й вагі. Агульная даўжыня бокэна складае прыкладна 95-105 см. Даўжыня дзяржальні — каля 25—27 см, клінка — 76—78 см[1].

Бокэн мае быць досыць моцным, каб вытрымліваць моцныя ўдары па чым-небудзь, а таксама адбіцьця нападу іншым бокэнам або дзё.

Ужываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ґраматна нанесены ўдар можа прывесьці да сьмерці чалавека. Вялікі японскі фэхтавальнік Міямота Мусасі (1584—1645) часта карыстаўся бокэнам ў рэальных двубоях, у большасьці выпадкаў забіваючы сваіх супернікаў. Найбольш небясьпечны кончык вострага клінка пры нанясеньні сякучых удараў.

У Японіі да бокэнаў ставяцца зь вялікаю павагаю, практычна як да сапраўднае зброі. Пры правозе бокэна ў летаку пасажыр мусіць здаць яго ў баґаж. А нашэньне яго без адмысловага чахла самімі японцамі прыроўніваецца да нашэньня халоднае зброі[1].

Бокэнам у цяперашні час узбройваюцца конные паліцыянты Лос-Анджэлесу [1][2].

Разнавіднасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па плоцевай прыналежнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Розныя варыянты бокэнаў
  • «мужчынскі» (па-японску: 男子木剣 дансі бокэн?), адрозьніваецца адносна тлустаю дзяржальняю ды «лязом», праматою ды тлўстаю драўлянаю ґардаю (цубаю)[2].
  • «жаночы» (па-японску: 女子木剣 дзёсі бокэн?), найбольш часта ўжываны варыянт. Адрозьніваецца выгнутасьцю, лёгкасьцю. Часта выкарыстоўваецца з плястмасаваю ґардаю і з похвамі (напрыклад, у іайдо)[2].
  • «трэнавальны» (па-японску: 素振木剣 субуры бокэн?) або субурыто, адрозьніваецца патаўшчэньнем з боку ляза, такім чынам імітуючы балянсаваньне сапраўднага мяча[2].

Ад школы (ру)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У Тэнсін Сёдэн Каторы Сінто-ру прынятае выкарыстаньне бокэна зь меншым выгібам, часам і зусім безь яго. Больш тлусты й цяжкі.
  • Бокэн, што ўжываецца ў Івама-ру, у адрозьненьне ад папярэдняга, мае больш хупавую форму і больш выяўлены выгін[3].
  • Бокэн у Касіма Сін-ру, у адрозьненьне ад двух папярэдніх, мае найбліжэйшае па форме, балянсаваньні ды адчуваньнях пры працы падабенства з сапраўднаю катанаю.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Боккен (рас.). «Такемусу Айки НН». Праверана 2013-07-12 г.
  2. ^ а б в Оружие: Боккэн. История знаменитого меча самураев (рас.). aikihakama.ru. Праверана 2013-07-12 г. Архіўная копія ад 2013-07-15 г.
  3. ^ Особенности боккена Ивама-рю (рас.). «Такемусу Айки НН». Праверана 2013-07-12 г.