Боркі (Івацэвіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Боркі
трансьліт. Borki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Івацэвіцкі
Сельсавет: Яглевіцкі
Насельніцтва: 108 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1645
Паштовы індэкс: 225251
СААТА: 1234848006
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°46′55″ пн. ш. 25°23′55″ у. д. / 52.78194° пн. ш. 25.39861° у. д. / 52.78194; 25.39861Каардынаты: 52°46′55″ пн. ш. 25°23′55″ у. д. / 52.78194° пн. ш. 25.39861° у. д. / 52.78194; 25.39861
Боркі на мапе Беларусі ±
Боркі
Боркі
Боркі
Боркі
Боркі
Боркі

Бо́ркі[1]вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Яглевіцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае пісьмовая згадка пра вёску датуецца 7 сакавіка 1576 году. Паводзячы абмер Слонімскага лясьніцтва, Дзьмітры Фёдаравіч Сапега моцна прастудзіўся і памёр у Борках 7 сакавіка 1576 году, але пахавалі яго ў радавым маёнтку Недынгі[2].

У 1673 г. Боркі, дакладней Боркінскае староства, у склад якога ўваходзілі і суседнія вёскі, належала ўдаве Ганьне з Концеў Сапежанцы, жонцы абознага ВКЛ, ваяводы віленскага, гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі (1609 — 30 сьнежня 1665)[3].

Ганна Барбара Сапежанка, дачка Васіля Конца і Барбары з Хадкевічаў 6 траўня 1698 году даруе ўніяцкай царкве ў Борках дзьве валокі зямлі ў вёсцы Азярцы з правам уезду да пушчы і карыстаньнем язамі на рэчцы Грыўдзе. Зрабіла яна так у знак памяці аб цудадзейнай іконе Беззаганнага зачацьця Найсьвяцейшай Багародзіцы, якая аб’явілася на сасьне ў недалёкім лесе 4 чэрвеня 1670 году[4]. Памерла Ганна Сапежанка 25 красавіка 1707 году і пахавана ў касьцёле ў Бяроза-Картускай, побач з магілай мужа — Паўла Сапегі.

У 1886 годзе ў вёсцы было 25 двароў, 286 жыхароў[5]. У 1905 г. у сяле пражывала 531 чалавек.

Перад вайной у вёсцы жыло 515 чалавек у 102 дварах[6]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцамі было спалена 90 дамоў, забіта 57 чалавек[6].

Да 9 жніўня 2022 году ўваходзіла ў склад скасаванага Падстарынскага сельсавету[7].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 108 чалавек
  • 2005 год — 125 чалавек, 79 двароў
  • 1999 год — 170 чалавек

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 156
  2. ^ Sapiehowe, т.1, ст.111
  3. ^ Sapiehowe, т.2, ст.90
  4. ^ Sapiehowe, т2. ст.91
  5. ^ Волости и важнейшие селения евр. России, СПБ, 1886, вып.5, ст.77
  6. ^ а б Борки  (рас.)
  7. ^ Пастанова Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў ад 9.08.2022, prava.by

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]