Брага (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Партугаліі Брага
Sporting Clube Braga.png
Поўная назва Sporting Clube de Braga
Заснаваны 1915
Горад Брага, Партугалія
Стадыён Эштадыю AXA
Умяшчальнасьць: 30 154
Галоўны трэнэр Жузэалду Фэрэйра
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2012—2013 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Брага (па-партугальску: Braga) — партугальскі футбольны клюб з гораду Брага. Заснаваны ў 1915 годзе. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне Эштадыю AXA, які знаходзіцца ў горнай расчыліне й быў пабудаваны да чэмпіянату Эўропы 2004 году. У айчынных чэмпіянатах «Брага» толькі аднойчы падымалася на другі радок, маючы на сваім рахунку толькі перамогі ў Кубку Партугаліі (1966) й Кубку Лігі (2013). У 2000-х гадох клюб паступова стаў адным з самых пасьпяховых клюбаў у Партугаліі, дасягнуўшы ўзроўню вялікай партугальскай тройкі, у якую ўваходзяць «Порту», «Бэнфіка» й «Спортынг». У гэты ж час клюб меў посьпехі й на міжнароднай арэне, выйшаўшы ў фінал Лігі Эўропы ў 2011 годзе. Акрамя таго, дзякуючы другому месцу ў чэмпіянаце Партугаліі ў сэзоне 2010—2011 гадоў, клюб упершыню ў гісторыі ўзяў удзел у розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, дзе «Брага» дасягнула групавога этапу. Клюб у цяперашні час спансуецца італьянскім вытворцам спартовага адзеньня Макрон і францускай страхавой кампаніяй AXA.

Эмблема «Спортынгу» паходзіць ад гербу гораду, дзе на шчыце месьціцца Багародзіца й немаўля Ісус, але сіні шчыт у гербе гораду быў зьменены на такі ж але чырвона-белы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Брага», абавязана сваёй назьве спартовы клюб лісабонскаму «Спортынгу», у гонар якога яны былі названыя. Раней каманда была вядома як «Арсэнал-ду-Міньню» (парт. Arsenal do Minho) й першапачаткова гулялі ў зялёных колерах. У сярэдзіне 1940-х гадох клюб зьмяніў колеры на чырвоны, дзякуючы дзелавым сувязям прэзыдэнта клюбу Жузэ Антунэша Гімаранша ў Лёндане і быў заўзятарам ангельскага «Арсэналу». У 1947 годзе клюб атрымаў перамогу ў другім дывізіёне, упершыню патрапіўшы ў наймацнейшы партугальскі дывізіён. «Брага» нават перайменавала сваю моладзевую каманду ў «Арсэнал ды Брага» (парт. Arsenal de Braga).

Яшчэ ў 1960-я і 1970-я гады «Брага» пачала падымацца ўверх у выніковых табліцах чэмпіянату Партугаліі й у канчатковым выніку забясьпечыла сабе ўдзел у спаборніцтвах УЭФА. Нядаўнія сталыя ўдзелы Брагі ў эўрапейскіх спаборніцтвах пачаўся з удзелу ў Кубку УЭФА ў сэзоне 2004—2005 гадоў, калі клюб скончыў чэмпіянат на пятым радку пад кіраўніцтвам трэнэра Жузэалду Фэрэйры. Гэта паклала пачатак іхнаму далейшаму посьпехі, які пераважна назіраўся ў Лізе Эўропы.

У сэзоне 2005—2006 гадоў клюб спаборнічаў за чэмпіёнства амаль да перадапошняга туру, але ў выніку скончыў розыгрыш толькі на чацьвёртым месцы. У сэзоне 2006—2007 гадоў галоўным трэнэрам стаў Карлуш Карвальял, які, аднак, зрабіў дрэнны старт з камандай, атрымаўшы паразу ад нідэрляндзкага АЗ у​ Кубку УЕФА, нягледзячы на буйную перамогу над чэскім «Слованам» зь лікам 4:0, і паразу зь лікам 1:4 у гульне супраць «Марытыму».

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 31 студзеня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Партугаліі Бр Эдуарду (ар. «Джэноа») 1982
2 Сьцяг Францыі Аб Вінсан Сасо 1991
3 Сьцяг Бразыліі Аб Каду 1986
4 Сьцяг Партугаліі Аб Нуну Андрэ Каэльлю 1986
5 Сьцяг Партугаліі Аб Жуанзіньнё 1989
6 Сьцяг Партугаліі Аб Андрэ Пінту 1989
7 Сьцяг Аргентыны ПА Радрыга Батальля 1991
8 Сьцяг Бразыліі ПА Луіс Карлас 1985
9 Сьцяг Румыніі Нап Раул Русэску (ар. «Сэвільля») 1988
14 Сьцяг Партугаліі ПА Рубэн Мікаэль 1986
15 Сьцяг Бразыліі Аб Баяна 1987
17 Сьцяг Партугаліі Нап Эдэрзыту 1987
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Партугаліі ПА Рафа Сылва 1993
22 Сьцяг Сэрбіі Аб Аляксандар Мількавіч 1990
23 Сьцяг Партугаліі Бр Крыштыяну Пэрэйра 1990
26 Сьцяг Бразыліі Аб Паўла Вінісіюс 1984
27 Сьцяг Партугаліі ПА Куштодыю Каштру 1983
30 Сьцяг Бразыліі Нап Алан (капітан) 1979
32 Сьцяг Чарнагорыі ПА Нікала Вукчэвіч
33 Сьцяг Бразыліі Аб Адэрлан Сантас
63 Сьцяг Бразыліі ПА Маўра
89 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Леандра Капэль 1989
90 Сьцяг Калюмбіі Нап Фэліпэ Парда 1990
Сьцяг Калюмбіі Нап Эрык Марэна 1991

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]