Брагінскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Брагінскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гомельская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Брагін
Насельніцтва (2009) 14 211[1]
Шчыльнасьць 7,3 чал./км²
Плошча 1954,58[2] км²
Месцазнаходжаньне Брагінскага раёну
Брагінскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт

Бра́гінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя людзі зьявіліся на тэрыторыі Брагінскага раёну ў пэрыяд нэаліту. Першы ўспамін пра Брагін у летапісах датуецца 1147 годам. Раён утвораны 1 верасьня 1924 году. З 8 студзеня 1954 году ўваходзіць у склад Гомельскай вобласьці.

На 1 студзеня 1991 году ў раёне 83 сельскія населеныя пункты, гарадзкі пасёлак Камарын, 2 пасялковыя саветы: Брагінскі і Камарынскі, 12 сельсаветаў: Асарэвіцкі, Астраглядаўскі, Верхнежароўскі, Вуглоўскі, Крыўчанскі, Малажынскі, Малейкаўскі, Мікуліцкі, Новаялчанскі, Сьпярыскі, Хракавіцкі, Чамярыскі.

Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС частка раёну ўвайшла ў зону радыяцыйнага кантролю, частка населеных пунктаў у зону адсяленьня.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя раёну раўнінная. Ёсьць невысокія схілы. Сярэдняя вышыня раёну 110—120 мэтраў над узроўнем мора. Асноўныя карысныя выкапні — торф, цэгла. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,6 °C, ліпеня +18 °C. Асноўныя рэкі — Дняпро і Брагінка. Маецца вялікая колькасьць азёраў. Больш 60% тэрыторыі маюць шчыльнасьць забруджваньня Сs 137 больш за 5 Ku/км².

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1 студзеня 1991 году ў раёне (бяз Брагіна) 17,5 тыс. жыхароў.

Паводле перапісу насельніцтва 2009 году беларусы складаюць 91,8%, расейцы — 4,3%, украінцы — 3,1%, астатнія — менш за 1%[3]. Найбуйнейшыя населеныя пункты — Брагін (3,9 тысячы жыхароў) і Камарын (2,1 тысячы жыхароў)[1]. Натуральны прырост насельніцтва раёну нэгатыўны. Міграцыйны прырост — таксама. У раёне ёсьць 3 праваслаўныя і 3 пратэстанцкія суполкі.

  • 1990 год — 17,5 тыс.
  • 1998 год — 17,4 тыс.
  • 2006 год — 15,9 тыс.
  • 2009 год — 14 211[1] (перапіс)

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне працуе адно транспартнае прадпрыемства. Маршрутная сетка складаецца з 7 міжгародніх, 10 прыгарадных і 1 гарадзкой перавозкі.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне працуюць 9 сярэдніх, 2 базавыя школы. У Брагінскай сярэдняй школе маецца гімназічны кляс. У школах раёну вучыцца 2347 дзяцей.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спортам займаецца 19% вучняў школ раёну. У раёне ёсьць 3 стадыёны ўмяшчальнасьцю па 1500 чалавек кожны.

Выбітныя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]