Бражуольская дамова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бражуольская дамова
Тып дамовы палітычнае пагадненьне
Падпісаная 6 ліпеня 1382
 ·  месца Замак Бражуоле, каля Трокаў, Вялікае Княства Літоўскае
Бакі Ягайла
Тэўтонскі Ордэн

Бражуольская дамова — дамова між Ягайлам і Тэўтонскім Ордэнам, падпісаная 6 ліпеня 1382 року ў замку Бражуоле ля Трокаў.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 чэрвеня 1382 року віленчукі на чале з гандляром Ганулам, скарыстаўшыся адсутнасьцю Кейстута (ваяваў з Карыбутам) і Вітаўта (быў у Троках)[1], адкрылі вароты места Ягайлаваму войску. Вітаўт сабраў у Троках войска і паспрабаваў адваяваць Вільню, ды беспасьпяхова. Ягайла са Скіргайлам пачалі наступ на Трокі. Крыжакі, зь якімі Ягайла меў пагадненьне, рухаліся ад Коўна.

Падпісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 ліпеня ў замку Бражуоле (ля Трокаў) Ягайла і прадстаўнікі Тэўтонскага Ордэна заключылі кароткае замірэньне (да 8 жніўня), паводле якога крыжакі абя­цалі не ўступаць у пагадненьні з Кейстутам. Апошняя ўмова сьведчыць, што кіраўнікі Тэўтонскага Ордэна не лічылі сябе зьвязанымі ранейшымі дамоўленасьцямі і маглі падтрымаць любы з бакоў у расколатай міжусобкаю Літве[2].

Наступствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перад пагрозай супольнага ўдару з боку Ягайлы і крыжакоў Вітаўт быў змушаны адступаць у Гародню. Трокі здаліся 20 ліпеня[3]. Між тым Кейстут сабраў сваіх прыхільнікаў у Жмудзі, Вітаўт у Гародні, а ягоны брат Любарт наняў войскі ў Галіцка-Валынскім княстве[4]. 3 жніўня 1382 року войскі Кейстута і Ягайлы сустрэліся ля Трокаў, але бітва так і не пачалася[5]. Абодва бакі пагадзіліся на перамовы. Аднак па прыбыцьці ў Ягайлаў лягер Кейстут і Вітаўт былі арыштаваныя і кінутыя ў турму ў Крэве[6], а іхняе войска абяззброенае. Праз 5 дзён пасьля ўвязьненьня, 15 жніўня, Кейстут быў знойдзены мёртвым[7]. Вітаўту пазьней удалося ўцячы.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ William Urban Жамойцкі крыжовы паход = Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — С. 170–171. — ISBN 0-929700-56-2 (анг.)
  2. ^ Полехов Сергей Владимирович Династический кризис после смерти Ольгерда (рас.) История Великого Княжества Литовского. Энциклопедия Wiki.ruПраверана 25 ліпеня 2010 г.
  3. ^ Antanas Kučinskas Кейстут = Kęstutis. — Vilnius: Mokslas, 1988. — С. 173. — ISBN 5-420-623-5 (лет.)
  4. ^ Zenonas Ivinskis = Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. — Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 1978. — С. 271–279. (лет.)
  5. ^ Zigmantas Kiaupa, Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius Гісторыя Літвы да 1795 року = The History of Lithuania Before 1795. — English. — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — С. 124–126. — ISBN 9986-810-13-2 (анг.)
  6. ^ Joseph B. Koncius Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі = Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. — Miami: Franklin Press, 1964. — С. 21–23. (анг.)
  7. ^ Juozas Jakštas Lithuania to World War I // Літва: 700 год = Lithuania: 700 Years / Ed. Albertas Gerutis, пераклад Algirdas Budreckis. — 6-е. — New York: Manyland Books, 1984. — С. 57–58. — ISBN 0-87141-028-1 (анг.)