Браніслаў Камароўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Браніслаў Камароўскі
Браніслаў Камароўскі
Браніслаў Камароўскі
Прэзыдэнт Польшчы
6 жніўня 2010 — 6 жніўня 2015
Прэм’ер-міністар: Дональд Туск
Папярэднік: Лех Качынскі
Наступнік: Анджэй Дуда
Маршалак Сойму
5 лістапада 2007 — 8 ліпеня 2010
Прэзыдэнт: Лех Качынскі
Наступнік: Гжэгаж Схятына
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 чэрвеня 1952 (71 год)
Абарнікі Сьлёнске, Польшча
Партыя: Грамадзянская Плятформа (з 2001)
Сужэнец: Анна Камароўская (Дэмбоўская)
Бацька: Зыгмунт Камароўскі[d]
Маці: Ядзьвіга Камароўская[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Браніслаў Марыя Камароўскі (па-польску: Bronisław Maria Komorowski; нар. 4 чэрвеня 1952 году ў Абарніках Сьлёнскіх)[1] — польскі палітык, прэзыдэнт Польшчы (2010-2015).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і графа Зыгмунта Леона Камароўскага гербу Корчак, прафэсара афрыканістыкі, ды Ядвігі з Шалькоўскіх[2]. Яго сям’я паходзіць з тэрыторыі сучаснай Летувы, з маёнтку Кавалішкі. Як сам паведаміў, яго дзед, Юлюш Камароўскі, служыў у царскай арміі, а за часам рэвалюцыі разам з групай палякаў і расейцаў захапіў ля Пермі судна, каб па Волзе патрапіць да мора. Уцякаючы, адстрэльваліся аднолькава як ад бальшавікоў, так і ад белагвардзейцаў[3].

Браніслаў Камароўскі шмат гадоў быў зьвязаны з рухам скаўтаў, быў інструктарам. У 1977 годзе скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. За студэнцкім часам уваходзіў у студэнцкі гурток, быў яго старшынём. У 19771980 гадох стажыраваўся ў рэдакцыі каталіцкай газэты.

За часам ПНР дзейнічаў у апазыцыі. Быў выдаўцом газэты, у 1980 годзе сядзеў у турме за падрыхтоўку маніфэстацыі. За часам ваеннага становішча быў інтэрнаваны. Пасьля, да 1989 году быў настаўнікам у ніжэйшай духоўнай сэмінарыі ў Непакалянаве.

У 19891990 гадох зьяўляўся дырэктарам кабінэту міністра ў адміністрацыі савету міністраў. У 19901993 гадох быў намесьнікам міністра нацыянальнай абароны, ў 20002001 гадох быў міністрам нацыянальнай абароны. З 1991 да 2007 году выбіраўся дэпутатам Сойму, у 20052007 гадох быў намесьнікам маршалка Сойму, а ў 2007 году стаў маршалкам Сойму.

Па прычыне сьмерці Леха Качыньскага, з 10 красавіка 2010 году выконваў абавязкі прэзыдэнта Польшчы. 4 ліпеня 2010 году абраны прэзыдэнтам, уступіў ва ўрад 6 жніўня. У 2015 году балятаваўся ў чаргавых прэзыдэнцкіх выбарах. У другім туры ягоным супернікам быў Анджэй Дуда, і ў выніку ня быў пераабраны.

Доктар honoris causa Унівэрсытэту Мыкаляса Рамэріса ў Вільні (2008).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]